Рэгіён Пра звычаі і традыцыі Мастоўшчыны

Пра звычаі і традыцыі Мастоўшчыны

-

- Рэклама -

2 сакавіка ў Пескаўскай сельскай бібліятэцы ла­дзіўся гістарычны экс­курс «Народ­ныя звычаі і традыцыі Мастоў­шчыны». На мера­прыемства, пры­свечанае Году малой радзімы, былі за­прошаныя вучні групы па­доў­жанага дня Пескаў­скага вучэбна-педагагічнага комп­лексу дзіцячы сад – сярэдняя школа.

Бібліятэкар расказала пра народныя звычаі і традыцыі вёскі Пескі. Можна было ўбачыць гліняныя вырабы, вырабы з саломкі, вышытыя ручнікі і абрусы, палотны, вы­тканыя рукамі пескаў­чанаў. Вучні па­знаёміліся з традыцыйным народным адзен­нем нашага краю.

Mastouszczyna_01 Mastouszczyna_02Пескаўскія майстрыхі прадэманстравалі свае працы: Аляксандра Клімовіч – вышытыя падушкі, карціны, расчосніцы, Валянціна Чубрык – вязаныя кручком сурвэткі і абрусы. Затым яны зла­дзілі май­стар-класы па вышыўцы глад­дзю і крыжыкам, вязанні кручком, прычым вышывалі і вязалі пад стара­даўнія беларускія песні.

У аграгарадку Пескі стала традыцыяй пра­вядзенне свята Купалля. Ня­гледзячы на марозны сакавіцкі дзень, дзеці з за­даваль­неннем удзель­нічалі ў па­казе купаль­скіх абрадаў: ва­дзілі кара­годы, спявалі песню «Купалінка» пад акампанемент Таццяны Аляшук, рас­казвалі пра купаль­скія па­вер’і, ад­казвалі на пытанні віктарыны пра лекавыя зёлкі.

 Галіна ГАЙДАШ, бібліятэкар Пескаўскай сельскай бібліятэкі, Мастоўскі раён

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам