Рэгіён У свет імкнуцца словы Аляксея Пысіна

У свет імкнуцца словы Аляксея Пысіна

-

- Рэклама -

Аляксей Пысін – вы­біт­ны паэт, народам пры­знаны майстар прыгожага пісь­мен­ства, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы. «Пысін у паэзіі – як Бы­каў у прозе», – так казалі многія беларускія літаратары. Па свед­чанні Пімена Пан­чан­кі, праўдзівей за Пысіна пра Вялікую Айчынную вайну ў беларускай паэзіі не сказаў ніхто.

У вершах «У вёсак жаночыя на­звы», «Жалез­ніца, Кас­цягаў­ка і Горна» наш зямляк увека­вечыў на­звы дзясяткаў вёсак, у тым ліку і свой родны Высокі Барок, якога сёння ўжо няма на карце краіны. Лічу, што для магілёў­цаў лірыка Пысіна стаіць побач з лірыкаю класікаў беларускай літаратуры. Таму паэтычную спад­чыну земляка трэба ашчадна за­хоў­ваць і несці ўсяму беларускаму народу, асаб­ліва мола­дзі.

Аднак хаця паэзію Пысіна і ставяць упоравень з прозай Быкава, месцы ў беларускай літаратуры гэтыя два майстры слова займаюць розныя, і ўшаноўваюць іх таксама па-рознаму: і мемарыяльны музей Быкава адкрылі, і кнігі яго выдаюць, і кінафільмы па яго творах знятыя, а Пысіну – нічагусенькі. В. Быкаў мае званне народнага пісьменніка, а А. Пы­сіну званне народнага паэта так і не надалі: дакументы падрыхтавалі, але падпісаць не паспелі – творца раптоўна памёр. Таму і ў школьных хрэстаматыях, і ў зборніках паэзіі зрэдку можна сустрэць адзін верш А. Пысіна, часцей жа іх зусім няма. Затое тут дзясяткі вершаў паэтаў, якія і праўды пра вайну не ведаюць. Быкава ўшаноўваюць ва ўсёй Беларусі, а Пысіна – толькі ў Магілёве. Чаму так?

П. Панчанка даў на гэтае пытанне такі адказ: «Адкрыты славянскі верш выклікае адкрытыя пачуцці, а асацыятыўны – ал­геб­раічныя задачы… Паэзію мала хто разумее, нават любіць. Чыноўнікі не любяць. З-за непаразумення паэзіі пры жыцці недаацэнены Пысін…». А яшчэ ён, па меркаванні мно­гіх, недаацэнены, бо жыў у правінцыі, і ставіліся да яго як да магілёўскага паэта.

Праўда, у савецкія часы кнігі Пысіна выходзілі тысячнымі накладамі, а за ўсе постсавецкія гады не было выдадзена ніводнай яго кніжкі. Я ўжо не кажу пра помнік, бо ў Магілёве нават літаратурнага музея паэта няма. Ёсць мемарыяльны музей толькі ў Палужскай школе Красна­польскага раёна. Надпіс на мемарыяльнай дошцы каля ўвахода сведчыць, што тут вучыўся А. Пысін.

Але пра якую прапаганду беларускай кнігі можна весці гамонку, калі ў адной са школаў Магілёва толькі адзіны вучань з класа азваўся на маё пытанне: «Хто з вас чытае мастацкія кнігі на беларускай мове?» А ў іншай школе адзін з вучняў на тое ж пытанне адгукнуўся: «А хто такі Пысін?».

Лічу, што ў такой сітуацыі заставацца нам убаку недаравальна. Прапаную ад імя ўдзельнікаў сёлетніх Пысінскіх чытанняў звярнуцца пісьмова да міністра інфармацыі, міністра адукацыі і міністра культуры з просьбаю аб выданні выбраных твораў А. Пысіна такім тыражом, каб з кнігаю маглі пазнаёміцца чытачы ўсіх публічных бібліятэк краіны. А яшчэ неабходна выдаць хрэстаматыю выбраных твораў паэта для школьнікаў, бо сёння ў большасці школаў Беларусі няма твораў Пысіна.

Наш зямляк, пісьменнік Віктар Карамазаў, на жаль, не ўдзельнічаў сёлета ў чы­таннях, але падзяліўся сваімі прапановамі па ўшанаванні памяці А. Пысіна. Па-першае, прапанаваў хадайнічаць перад уладамі аб наданні імя Пысіна адной з бібліятэк і адной са школаў Магілёва. Па-другое, у абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна або ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова адкрыць літаратурны музей А. Пысіна, а пры музеі стварыць савет, які б збіраў экспанаты і прапагандаваў літаратурную спадчыну нашага паэта-земляка. Па-трэцяе, на Пысінскіх чытаннях абавязкова дэк­ламаваць яго вершы на беларускай мове. Акрамя таго, варта ладзіць юбілейныя чытанні ў больш вялікай зале, каб там маглі размясціцца хаця б 200 чалавек.

Лічу, што трэба імкнуцца, каб у дзень Пысінскіх чытанняў вершы паэта гучалі ў класах кожнай школы па ўсёй Беларусі, каб прысвечаныя А. Пысіну літаратурныя вечарыны ладзіліся ў кожнай публічнай бібліятэцы – і тады ў сэрцах слухачоў і чытачоў будуць жыць словы паэта.

Віктар АРЦЕМ’ЕЎ

Папярэднi артыкул
Наступны артыкулМой род — мая Радзіма
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам