Рэгіён Сярод палёў, дарог стаіць Завінне…

Сярод палёў, дарог стаіць Завінне…

-

- Рэклама -

Родны кут, зямля бацькоў, зямля, дзе чалавек зрабіў першыя крокі… Яна заўсёды мае сваю асаблівую прывабнасць, чароўную сілу. Усё на ма­лой радзіме самае дарагое, самае блізкае, і куды б цябе не закінуў лёс, ніколі не парвецца з ёю душэўная повязь. Тут жылі нашыя бацькі і дзяды, тут мы нарадзіліся, тут людзі размаўляюць на роднай мове і ўсё тут для нас роднае.

Нядаўна адбыўся сумесны выезд работніка бібліобуса Ляхавіцкай цэнт­ральнай бібліятэкі Святланы Станіславовіч і клубных работнікаў. Супрацоўнікі Альхоўскага і Малагарадзішчанскага СК наведалі Завінскі дом сацыяльных паслугаў, дзе адбылося свята вёскі Завінне. На ім прысутнічалі старшыня сельскага Савета Вячаслаў Кулак, работнікі сацыяльнай службы, жыхары вёскі, якія правялі сваё маленства, юнацтва, сталасть і дажываюць свой век тут.Чытаць далей…

Арганізатары свята «Хатка, што матчынай завецца…», вядучыя бібліятэкар Малагарадзішчанскай СБ Валянціна Карповіч і сацыяльны работнік Завінскага Дома сацыяльных паслугаў Галіна Кульбіцкая з цеплынёй і пранікнёна чыталі вершы, выконвалі песні і згадвалі старэйшых жыхароў і юбіляраў вёскі. Дбайныя гаспадыні самых прыгожых падворкаў Яніна Туроль і Тэрэза Лук’янчык атрымалі падарункі.

Сярод палёў, дарог, лясоў,

Стаіць Завінне – роднае маё,

Майго дзяцінства калыханка.

Тут ведаю я жыхароў мясцовых,

Тут дыхаю паветрам я вясковым,

Тут п’ю крынічную вадзіцу,

Тут выпала мне шчасце нарадзіцца,

Тут нізка-нізка я хачу

Зямельцы роднай пакланіцца.

 Zavin'nie_01

У выкананні Вольгі Саванчук і Людмілы Стрэмаус гучалі песні, сцэнку «Велікодная забава» паказалі вучні Малагарадзішчанскай школы Насця Кандратчык і Дзіма Лёгкі.

Спадзяюся, у Год малой радзімы яшчэ не раз згадаем родныя мясціны, гады юнацтва, наведаем бацькоўскія хаты, вернемся да роднага парога, у часы, калі бесклапотна жылося і лёгка марылася.

 Марына НІКІЦІНА, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ляхавіцкай РЦБС

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам