Рэгіён Асоба ў гісторыі малой радзімы

Асоба ў гісторыі малой радзімы

-

- Рэклама -

Краязнаўца з вялікай літары

 Да 115-годдзя з дня нараджэння А. Мартынава.

Да 80-годдзя з дня заснавання Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

 2019 год – юбілейны для Аляксея Мартынава, краязнаўцы, гісторыка, публіцыста, грамадскага дзеяча, ганаровага грамадзяніна горада Кобрына. Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, першым загадчыкам якой быў Аляксей Міхайлавіч, таксама сёлета адзначае юбілей – 80 гадоў з дня заснавання. Гэтыя дзве падзеі і сталі нагодай для артыкула.

У шматлікіх гарадах і сёлах нашай Беларусі заўсёды былі, ёсць і, безумоўна, будуць людзі, бязмежна ўлюбёныя ў свой родны край. Яны скрупулёзна вывучаюць і захоўваюць гісторыю малой радзімы, выяўляюць новыя духоўныя і матэрыяльныя помнікі культуры свайго рэгіёна. Менавіта такім чалавекам – краязнаўцам з вялікай літары, сапраўдным патрыётам быў А. Мартынаў. У бібліятэцы сабраны шэраг матэрыялаў-даследаванняў на папяровых і электронных носьбітах пра гэтага ўнікальнага чалавека.

 Створана электронная паўнатэкставая база дадзеных «Асоба ў гісторыі Кобрыншчыны. А.М. Мартынаў», якая ўключае яго працы, літаратуру аб яго жыцці і дзейнасці, фонд фотаздымкаў, бібліяграфічныя выданні бібліятэкі. Залічбавана звыш 200 артыкулаў з перыёдыкі, раздзелаў кніг. База падтрымліваецца ў актуальным стане, своечасова папаўняецца новымі публікацыямі.

Бібліёграфамі бібліятэкі выдадзены шэраг бібліяграфічных выданняў. Сярод іх – біябібліяграфічны паказальнік «Краязнавец з Вялікай літары», прысвечаны жыццю і дзейнасці А. Мартынава. Ён змяшчае біяграфічныя звесткі, а таксама бібліяграфічныя матэрыялы (працы А. Мартынава па тэмах, літаратуру аб яго жыцці і дзейнасці).

Немагчыма ўявіць наш горад без установаў, якія з’явіліся пры непасрэдным удзеле і намаганнях А. Мартынава. Гэта гарадская бібліятэка, арганізаваная пад кіраўніцтвам Аляксея Міхайлавіча ў 1939 г. і адноўленая пасля вызвалення Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; вузел сувязі, у станаўленні якога ен прымаў самы актыўны ўдзел. У 1960 г. ён арганізаваў раённае аддзяленне таварыства аховы прыроды, помнікаў гісторыі і культуры. Але, безумоўна, самым значным дасягненнем нашага земляка было стварэнне ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава, які стаў справай усяго яго жыцця.

Біябібліяграфічны даведнік «Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне Кобрынскага краю» прысвечаны людзям, якія ўпісалі яркую старонку ў гісторыю нашага горада, раёна і якія былі ўзнагароджаныя званнем «Ганаровы грамадзянін». За шматгадовы ўдзел у культурна-асветніцкай працы, вялікі ўклад у вывучэнне і прапаганду гістарычнай спадчыны Кобрыншчыны, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з 710-годдзем горада Кобрына А. Мартынаў у 1997 г. удастоены звання «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына». Заслугі А. Мартынава высока ацэненыя. За актыўную краязнаўчую працу ён узнагароджаны медалём імя Н.К. Крупскай, мноствам граматаў, імяннымі падарункамі. На доме, дзе ён жыў, усталяваная мемарыяльная дошка. Імем А. Мартынава названая адна з новых вуліцаў горада.

У 2014 г. грамадскасць Кобрыншчыны адзначыла 110-годдзе з дня нараджэння А. Мартынава. У Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А.В. Суворава адбылося святочнае мерапрыемства «У нагу з ХХ стагоддзем», прысвечанае гэтай даце. На базе СШ № 1 адбылася важная падзея для краязнаўцаў Кобрыншчыны – раённыя краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя знакамітаму земляку. Аляксей Міхайлавіч і яго сям’я мелі самае прамое дачыненне да гэтай установы: тут працаваў яго бацька, тут вучыўся ён сам і яго будучая жонка. Менавіта гэтым падзеям быў прысвечаны Каляндар урачыстасцяў «Краязнаўцу і гісторыку прысвячаецца».

Кобрынская зямля багатая на таленавітых людзей, якія даследуюць, запісваюць і захоўваюць для будучых пакаленняў сотні і тысячы імёнаў, значныя гістарычныя факты, услаўляюць, любяць свой край, сваю малую радзіму. Нарыс «Каб не абарвалася нітка памяці…» прысвечаны менавіта такім апантаным краязнаўцам Кобрыншчыны. І, безумоўна, першыя старонкі нарыса прысвечаныя асобе А. Мартынава.

Святлана КУРАЧУК, галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

(Далей чытайце ў № 26 “Краязнаўчай газеты”)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам