Рэгіён Лёсы людскія

Лёсы людскія

-

- Рэклама -

«За рулём трактара ганарыся…»

 Яна прачнулася, калі за вакном ва ўсю гуляў свой баль світанак. Ад густой завесы сівога туману ў хаце было прыцемна, пакідаць цёплую пасцель зусім не хацелася. Ды і прычынаў для гэтага зусім не было. «Як добра, калі час дазваляе табе быць свабодным і незалежным ад усяго». Так склалася, што ў 51 год Людміла Краўцова цяпер адна ўбаюкваецца цішынёй. Дачка ад першага шлюбу і трое прыёмных дзяцей другога сужыцеля выраслі, пакінулі яе дом. А яна, несучы ў сабе пачуццё жаночага гонару, не дазволіла першаму мужу абражаць яе сваёй дурнатой у прыдзірлівай і беспадстаўнай рэўнасці і разарвала сямейныя стасункі, другі ж сам навязаўся з трыма дзецьмі, бо яму неабходна была жанчына, каб падняць малых на ногі, а дасягнуўшы мэты, атрымаўшы кватэру, пачаў абмяжоўваць яе інтарэсы і ўрэшце заявіў: «Можаш матаць адсюль на ўсе чатыры бакі. Дзеці мае ўжо выраслі, і ты мне больш непатрэбна». Гэтыя словы сталі прычынай разрыву пасля 20-і гадоў узаемных стасункаў і з гэтым мужчынам. Так яна засталася адна.

Пакінуць цёплую пасцель, узбадзёрыцца змусіў гул трактара на вуліцы. Цяжка паверыць, але для Людмілы гул трактара быў, як меладычная рапсодыя – настолькі любімы, непараўнальны ні з чым.

Знаёмячыся з гэтай сімпатычнай, акуратнай жанчынай, я ўвесь час гублялася ў здагадках патаемства такой фанатычнай любові да прафесіі трактарысткі. Чаму не настаўніцы, медсястры, бібліятэкаркі? Узгадваючы жыццёвыя сітуацыі, да мяне дайшла сапраўдная ісціна яе адданасці такой нестандартнай прафесіі. Як ні парадаксальна, але ўсходжасць усяму гэтаму пасеяла крыўда. Самая звычайная крыўда жанчыны на чалавечую абыякавасць да людзей…

Такія водгукі дзяўчына ў свае 14 гадоў успрымала як абразу з болем у сэрцы і намагалася самастойна спраўляцца з многімі мужчынскімі відамі працаў: касіць ручной касой, араць, баранаваць, абы толькі не хадзіць да мужчынаў са сваімі праблемамі. Але адзін выпадак, як гнайнік на маладым целе, узбунтаваў яе псіхіку, стаў нейкай цэнтрабежнай сілай у канчатковым выбары яе прафесіі. Яна сустракае на вуліцы сваю матулю, з вачэй якой градам коцяцца слёзы. На пытанне: «Што здарылася?», тая толькі махнула рукой, яшчэ больш прыгнулася да зямлі і пасунулася дадому. Усхваляваная дачка следам за ёю, крыху супакоіла жанчыну, і тая раскрыла прычыну сваіх слёзаў: «Каторы раз прашу трактарыста прывезці дровы, а той і гаварыць не даецца. Не паеду, і ўсё». Гэта так абурыла дзяўчо, што яна, поўная рашучасці, спешна скіравала да трактарыста. Заірдзелая чырванню ад іскрамётнасці, злосна сказала: «Дзядзька! У цябе сумленне ёсць? Дакуль ты будзеш здзеквацца з беднай жанчыны? У нас дроваў ні палена. Яна ж не за “дзякуй” просіць. І дазвол, і выпіска на трактар ёсць. Што яшчэ трэба? А ну, паехалі!»

Не тое, што сталы мужчына спужаўся баявітасці дзяўчыны, але ж, крыху сумеўшыся, памякчэў, сказаў: «Ладна. Сядай. Паедзем».

У той жа дзень гэты фанабэрысты трактарыст так упадабаў дзяўчыну, што задаволіў яе просьбу праехаць за рулём, сказаўшы: «З цябе атрымаецца добры спецыяліст. Можаш ісці вучыцца на трактарыста. Ты ўсё хапаеш на хаду».

Сказанае неўпрыкмет, нібы між іншым, а словы гэтыя заляглі ў душы дзяўчыны…

Найпрыгажэйшыя мясціны дзяцінства вёскі Болін Магілёўскай вобласці з былой панскай сядзібай, дзе красавалі бярозавы і вярбовы гаі, з млыном, любімым адпачынкам дзятвы, давялося змяніць на Краснапольскі раён усё ў той жа ролі трактарысткі. Далейшую карэкціроўку вымусіла зрабіць катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. Былы дырэктар саўгаса з яе раёна Іван Ісаеў, які цяпер працаваў дырэктарам у саўгасе «Любушанскі» Бярэзінскага раёна, палову людзей сагітаваў пераехаць у больш чыстыя мясціны. Сярод іх аказалася і Людміла, якая па-ранейшаму была найлепшай сярод мужчынскага кагалу, паказваючы прыклад жаночай самадастатковасцю: чыста апранутая, акуратная, з пахам парфумы. Прынамсі, гэта было няўхільным запаветам на ўсё жыццё аднаго вельмі паважанага трактарыста: «Людміла, за рулём трактара ты ганарыся, што трактарыстка, пакідаючы яго, выглядай на артыстку».

 Ніна БУРКО, в. Капланцы Бярэзінскага раёна

(Цалкам чытайце ў № 26 “Краязнаўчай газеты”)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам