Рэгіён Малая радзіма вялікага фізіка

Малая радзіма вялікага фізіка

-

- Рэклама -

Жураўліны клін яго лёсу

 На збегу 95-годдзя з дня нараджэння і трэціх угодкаў са дня смерці акадэ­мі­ка Мікалая Барысевіча на малой радзіме вядомага земляка ў вёсцы Лучны Мост Бярэзінскага раёна 19 кастрычніка прайшла акцыя-эстафета «Геній родам з вёскі», ініцыяваная Бярэзінскай раённай бібліятэкай. Вучоны-фізік планетарнага маштабу, лідар навуковай эліты Беларусі, інтэлігент з бездакорнай рэпутацыяй меў простыя сялянскія карані. Сцяжыны памяці прывялі прадстаўнікоў мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў, журналістаў і моладзь да бацькоўскай хаты Бары­севічаў, якая дала хлопцу крылы для палёту ў навуковую прастору і духоўную вы­шы­ню. Маленькая вёсачка ў некалькі хатаў Лучны Мост стала мастком, што злу­чыў будучага прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі з вялікім светам. Тут убіралася ў сілу радаводнае дрэва Барысевічаў, тут матуля гушкала Мікалайчыка, тут ён зра­біў першыя крокі, прайшло яго маленства ў шматдзетнай сялянскай сям’і, праз вок­ны бацькоўскай хаты выглядаў зоркі і марыў стаць фізікам. З бацькоўскага ганку ён пакрочыў жыццёвымі сцежкамі, якія не адразу клаліся пад ногі шырокімі праспектамі. Повязь Мікалая Аляксандравіча з роднымі мясцінамі заўсёды была трывалай: бацькоў­ская хата прыцягвала свайго гадаванца ў любым узросце. Ён аб’ездзіў паўсвета, але адчуваў тугу па роднай вёсцы, не раз прызнаваўся: «Без роднай вёскі я ў све­це заблудзіўся, вярнуўся – нібы зноўку нарадзіўся». Ніколі не цураўся свайго прос­тага паходжання, казаў: «Я з вёскі, я – хлопец свойскі».Чытаць далей…

Акадэмік сусветнай вядо­масці Барысевіч жыў у Мінску ў сціплай кватэры, не імкнуўся ўтульна ўладкавац­ца ў жыцці, спяшаўся выканаць тую агромністую, маштабную задачу, якую сабе акрэсліў і не жадаў марнаваць дарагі час на побытавыя клопаты. Ён пражыў доў­гае жыццё – 92 гады, паспеў за гэты час неверагодна многа – хапіла б на некаль­кіх значных асобаў. Прайшоў шлях ад вясковага хлопчыка-пастушка да акадэ­мі­ка, Героя Працы, ад салдата Вялікай Айчыннай вайны – да генерала навукі. У няпоўныя 46 гадоў стаў прэзідэнтам АН БССР, якой аддаў 60 гадоў жыцця.

M-Barysievicz_02Шчымліва на сэрцы: пустуе хата, сумуе без свайго гадаванца ўжо тры гады: ён заўсёды на дзень народзінаў 21 верасня прыязджаў да родных мясцінаў на па­клон. Але 25 кастрычніка 2015 года адляцеў жураўліны клін яго лёсу ў незварот­ны вырай. Засталіся сын, унукі, пляменнікі; побач з бацькоўскай хатай жыве сястра акадэміка Раіса Паркалава, былая настаўніца.

M-Barysievicz_01Імправізаваны мітынг «За гонар маем лічыць земляком» стаў для сучаснікаў сапраўдным духоўным прычасцем з асэнсаваннем, што жыццё годнага чалаве­ка – не адна сціплая рыска паміж дзвюх датаў. З такім земляком бярэзінцы ўзышлі на п’едэстал гонару, ён праславіў наш край ва ўсім свеце. Такія думкі прагучалі ў выступленнях старшыняў раённага савета дэпутатаў В. Лашкоўскага, раённага са­вета ветэранаў М. Абазовіка, Капланецкага сельсавета Л. Забаронак, лідара раённага БРСМ К. Вяргейчык. Апошнім акцэнтам стаў паклон печы, на якой грэўся хлопчык. Ад яе запалілі свяцільнік памяці, які эстафетна панеслі ў вёску Ся­ліба, дзе Мікола набіраўся ведаў у мясцовай школе. Тут у клубе-бібліятэцы ад­былася вечарына «Святло знаёмай зоркі». Уразіў прысутных дакументальны фільм расійскіх кінематаграфістаў «Поле бою», прысвечаны партызанскім будням будучага прэзідэнта акадэміі.

Паказальна, што маладому вучонаму не бы­ло і 30-і, калі стаў аўтарам навуковага адкрыцця і зрабіў унёсак у навуку – бела­рус­кую, савецкую, сусветную. Яго сэрца доўгія гады было акадэмічным камерто­нам айчыннай навукі і білася ва ўнісон з рытмамі жыцця роднай Беларусі. Бары­се­віч – унікальны фізік з душой лірыка. Усю вайну ён насіў скрыпку ў паходным рэчмяшку. Паслухмяная ў руках Барысевіча, гучала яна ў бацькоўскай хаце і пар­ты­занскай зямлянцы, пад залпы Перамогі на вуліцах Берліна, і спявала калыхан­ку ўнукам.

Памяць земляка не можа патухнуць, як вугельчык у шэрым попеле схалад­не­лага вогнішча. Рабочы кабінет Барысевіча ў Інстытуце фізікі АН абсталяваны пад музей. Медаль імя Барысевіча з 2016 года ўручаецца перспектыўным мала­дым вучоным, летась (у Год навукі) прайшло гашэнне маркі, прысвечанай акадэ­міку. Сёлета з удзелам кіраўніцтва НАН Беларусі і былых калегаў урачыста ад­кры­тая мемарыяльная дошка на будынку Прэзідыума Акадэміі навук. Бярэзінцы таксама шануюць праслаўленае імя. Асаблівая нагода для гонару і знак пашаны – вуліца імя Барысевіча ў райцэнтры – каб памяць за­хоў­валася не адно пакаленне. Пры Сялібскім клубе-бібліятэцы працуе міні-музей Барысевіча. У гонар земляка 20 кастрычніка на Бярэзіншчыне стартаваў Тыдзень добрых справаў у рамках акцыі «Малая радзіма: месца добрых ініцыятыў». Аб гэ­тым абвясціў на вечарыне памяці старшыня раённага савета дэпутатаў В. Лаш­коў­скі. Важна для нашчадкаў, каб яны не заблукалі ў гушчы мізэрных, дробяз­ных датаў і імёнаў, а мелі належныя арыенціры ў жыцці.

 Тамара КРУТАЛЕВІЧ, загадчык аддзела маркетынгу Бярэзінскай ЦРБ

Папярэднi артыкулТворчасць нашых чытачоў
Наступны артыкулАдметнае паселішча
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам