Рэгіён Малой Радзіме – вялікую ласку

Малой Радзіме – вялікую ласку

-

- Рэклама -

Каб захаваць спадчыну… хаця б у макетах

 Апошнія дзесяцігоддзі жыццё так імкліва рухаецца наперад, што проста не паспець. Прагрэс вымушае нас за ім спяшацца. Можа стацца, што дзякуючы гэтаму менавіта мы, сучасныя бібліятэкары, унясем важныя карэктывы альбо ўвогуле зменім далейшы шлях развіцця бібліятэчнай справы. Зразумела, што ў тым звыклым выглядзе, у якім існавалі доўгія гады, бібіліятэкам далей існаваць не атрымаецца. Вось прафесіяналам і даводзіцца шукаць штосьці новае, нестандартнае. Навагрудскія бібліятэкары такую «фішку» знайшлі, хоць і не адразу.

Ужо два гады пры Навагрудскай раённай бібліятэцы існуе міні-музей міні-макетаў «Страчаная спадчына». Сёння нават можна гаварыць пра яго першыя вынікі, можна атрымаць станоўчыя адказы на пытанні: ці была неабходнасць у арганізацыі музея, ці апраўдаліся чаканні, ці падабаецца наш музей наведнікам. Для нас гэта вельмі важна, бо мы шчыра хочам, каб нашая праца і намаганні не былі дарэмныя.

Пачнем са слова «міні». Аднойчы ў музей зайшоў турыст з Польшчы, і ён быў здзіўлены памерамі нашых двух музейных пакояў (усяго толькі 20 м2). У яго ўяўленні музей – гэта вялікая плошча, гэта прастора. У нас усё камерна, усё побач, усе навідавоку. Але дзякуючы менавіта гэтаму мы ў пастаянным дыялогу з наведнікамі, якраз гэта падабаецца ім. З турыстамі мы працуем амаль што індывідуальна, пры гэтым уваходны білет, які, дарэчы, уключае і экскурсію, каштуе зусім нядорага, смешныя па цяперашнім часе грошы – 1 рубель для дарослага і 50 капеек для дзіцяці.

Што тычыцца гісторыі стварэння міні-музея міні-макетаў, то гэта адбылося выпадкова. Так сышліся зоркі, што да нас на працу прыйшла гісторык па адукацыі, былы супрацоўнік Навагрудскага краязнаўчага музея Кацярына Драчылоўская. У мастака бібліятэкі, Анатоля Бандзюкевіча, рукі здольныя да вырабу розных рэчаў. А дырэктар бібліятэкі Ірына Царук была ў захапленні ад макетаў музейнага комплексу «Мір». Вось так у бібліятэцы знайшліся людзі, якія заахвоціліся гісторыяй Навагрудка 1920 – 1930 гадоў і стварылі музейны пакой. Спачатку былі зробленыя асобныя макеты. Некаторыя з іх нават не ўпісваліся ва ўказаны перыяд. З цягам часу даследчая краязнаўчая праца цалкам паглынула бібліятэкараў.

На маю думку, менавіта краязнаўчая дзейнасць – той накірунак, які можа надаць бібліятэцы новы фармат, які яна так упарта шукае цяпер. У краязнаўстве заўсёды непачаты край працы.

Дык вось, наш міні-музей быў адкрыты ў чэрвені 2017 года. Пад яго спецыяльна былі адведзеныя два пакоі з асобным уваходам. Размяшчэнне нашай бібліятэкі вельмі прыдатнае, яна «на ростанях». І адна з гэтых дарог вядзе на замак. Таму каля бібліятэкі і ўвахода ў музейны пакой праходзяць усе турысты, якія прыязджаюць у Навагрудак. Праўда, гэта зусім не азначае, што яны аўтаматычна становяцца нашымі наведнікамі. Тут ужо, як мы парупімся, каго паклічам. Зазначу, што мы не супернічаем з Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеем, мы яго дапаўняем. Таму іншы раз экскурсіі да нас накіроўваюць і адтуль. За першае паўгоддзе 2019-га наш міні-музей наведала больш за 600 чалавек, а з часу адкрыцця – каля 2,5 тысячы. І нас гэты паказчык вельмі задавальняе, бо гэта ж не асноўны від нашай дзейнасці. Галоўнае, што веды пра нашую «Страчаную спадчыну» распаўсюджваюцца. І мы ганарымся, што ў нас ёсць што паглядзець людзям, і такога больш нідзе не пабачыш.

Экспазіцыя міні-музея ўключае міні-макеты рынкавай плошчы Навагрудка ў міжваенны перыяд (1920 – 1930-я), вузкакалейнай чыгункі «Наваельня-Любча» (1916 – 1965-я), будынка былой бібліятэкі Я. Храптовіча ў в. Шчорсы, палацавага комплексу роду Храптовічаў, партызанскай стаянкі в. Чарэшля (1942 – 1944-я); старыя фотаздымкі горада; выстаўку жывапісу мастака Я. Даўлюда; выстаўку кніг пачатку ХХ стагоддзя.

У наш міні-музей прыходзяць людзі розных узростаў і з розных краінаў. Тут неаднаразова былі турысты з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Кітая і інш. Музей наведалі таксама паслы гэтых краінаў, а таксама Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Дзякуючы макетам гісторыя першай сталіцы ВКЛ становіцца зразумелай турыстам, нават калі яны не размаўляюць на нашай мове. Бібліятэка ўсім гасцям горада і самім навагрудчанам дае магчымасць увачавідкі ўбачыць тое, чаго сёння ўжо не існуе. Такім чынам бібліятэка вяртае страчаную спадчыну, хаця б у такім мінімальным выглядзе.

 Фаіна МАЛЮЖЭНЕЦ, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Навагрудскай раённай бібліятэкі

(Цалкам артыкул надрукаваны ў №№ 29 і 30 “Краязнаўчай газеты”)

Папярэднi артыкулНезвычайныя куточкі радзімы
Наступны артыкулТрадыцыі і сучаснасць
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам