Рэгіён Мястэчка Ганцавічы ў турысцкіх даведніках 1930-х гадоў

Мястэчка Ганцавічы ў турысцкіх даведніках 1930-х гадоў

-

- Рэклама -

 У 1935 г. у Варшаве пабачыла свет кніга «Даведнік па Польшчы» («Przewodnik po Polsce»), выдадзеная Саюзам польскіх турысцкіх таварыстваў. Складалася яна з чатырох тамоў, а ў першым з іх пад назваю «Паўночна-ўсходняя Польшча» («Polska północno-wschodnia») ёсць невялікі артыкул, прысвечаны мястэчку Ганцавічы і яго ваколіцам. Сама кніга была аздобленая картамі і планамі гарадоў, а таксама пэўнай колькасцю фотаздымкаў.

У тым жа 1935 г. у Брэсце за аўтарствам Міхаіла Маршака была выдадзеная кніга «Даведнік па Палессі» («Przewodnik po Polesiu»), дзе быў надрукаваны той жа самы артыкул. Давайце ж звернемся да гэтай кнігі і пабачым, якім у турыстычным плане было прадстаўленае мястэчка Ганцавічы і частка тэрыторыі сучаснага Ганцавіцкага раёна.

Hancaviczy_01Ганцавіччына – лясістая мясцовасць, да апошняга часу ў мястэчку знаходзіўся шкляны завод (размяшчаўся на месцы цяперашняга хлебазавода, яго уладальнікамі былі знакамітыя прамыслоўцы Вільгельм Краеўскі і Юліус Столе – заснавальнікі знакамітага прадпрыемства па вытворчасці шкла «Нёман» у горадзе Бярозаўка Гродзенскай вобласці. – В.Г.), якое зараз не працуе. Ад Ганцавічаў у бок Дзяніскавічаў і Людвікова пракладзеная вузкакалейка. Ганцавічы разам з Хатынічамі ўваходзяць ва ўладані Шывошынскіх (відавочна, тут маецца на ўвазе – Крывошынскіх; зараз вёска Крывошын у Ляхавіцкім раёне. – В.Г.), якія належаць графу Яраславу Патоцкаму. Агульная плошча земляў складае 100 000 гектараў. У вялікіх лясах дастаткова часта можна сустрэць ласёў. Дарогі адсутнічаюць, страшнае бездарожжа, глеба вельмі ўбогая, неўрадлівая, народ вельмі абмежаваны, асноўным сродкам яго існавання з’яўляюцца лясныя промыслы, што зараз вельмі запушчаныя. Убачыць тыповае насельніцтва, яго адзенне і культуру можна ў мястэчку Ганцавічы кожны чацвер – гэта базарны дзень (невялікі базарчык размяшчаўся на месцы сённяшняга кінатэатра «Маладосць» па вуліцы Кастрычніцкай. – В.Г.).

Hancaviczy_03 Hancaviczy_02У Ганцавічах знаходзіўся каталіцкі прыход, драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1921 г., згарэў з большаю часткаю мястэчка ў 1934 г. (знаходзіўся на месцы сённяшняга гарадскога Дома культуры; новы касцёл быў адбудаваны ў 1936 г. – В.Г.). Праваслаўнае насельніцтва распараджаецца вялікаю царквою, ёсць дзве сінагогі, пошта, тэлеграф, паліцэйскі пастарунак, доктар і фельчар. Маюцца гасцініцы: Сачалава, Слуцкага, Ганцэвіча, Ліса і Вшэравіцкага. Кошт пакоя ў суткі складае 1 злоты і 50 грошаў. Ёсць рэстаран Красінскага (абед каштуе 1 злоты) і кафейня Грамбецкага.

Цягнікі з боку Баранавічаў на чыгуначную станцыю прыбываюць а 39 хвіліне пасля паўночы і ў 13 гадзінаў 35 хвілінаў, з боку Лунінца – у 5 гадзінаў 50 хвілінаў і 16 гадзінаў 43 хвіліны. Рух па вузкакалейцы нерэгулярны і залежыць ад колькасці людзей, якія сабраліся. Летам па вузкакалейцы цягнічок ад Ганцавічаў да Дзяніскавічаў і Людвікова і ў зваротным накірунку ходзіць адзін раз у суткі. Хоць дабірацца туды цяжка, але варта пабачыць гэтыя месцы. Праязджаеш вялікія старыя лясы ў верхнім цячэнні ракі Цна, бачныя велізарныя балоты.

Затрымаемся ў Дзяніскавічах. Тут можна пабываць на вялікім лесапільным прадпрыемстве, а таксама зайсці ў цікавую бібліятэчку дэкана (святара. – В.Г.) Івана Вернікоўскага. У ёй можна знайсці вельмі старыя кнігі, што з’яўляецца вялікай рэдкасцю ў такой запушчанай мясцовасці. У Дзяніскавічах ёсць драўляная царква, пабудаваная за некалькі гадоў да вайны (верагодна, маецца на ўвазе Першая сусветная вайна. – В.Г.). Каб даведацца, дзе пераначаваць, можна звярнуцца ў адміністрацыю кіраўніка маёнтка князя Альбрэхта Радзівіла альбо да дырэктара школы. Канчатковым пунктам вузкакалейкі з’яўляецца мясцовасць Людвікова, што знаходзіцца ад Дзяніскавічаў на адлегласці 24 км, а ад Ганцавічаў – 40 км. Яна размяшчаецца над ракою Лань, якая часткова з’яўляецца польска-савецкаю мяжою. У Людвікова знаходзіцца гарнізон батальёна памежных войскаў, ёсць пошта і доктар. Маюцца гасцініцы Бувангера і Бярэзіна, а таксама карчма Ралецкага, дзе можна атрымаць абед за 1 злоты. З дазволу ваенных уладаў тут можна скарыстацца спартыўнаю пляцоўкаю і пабываць на памежнай заставе.

Па грунтовай дарозе з мястэчка Ганцавічы да Вялікіх Круговічаў паміж вёскаю Нача і польска-каталіцкім Ясянцом, што знаходзяцца ва ўласнасці шляхецкага роду Абуховічаў, размяшчаецца цэлая шарэнга старых курганоў пад назваю Шведскія (на самой справае старажытныя курганы знаходзяцца менавіта ў межах трохкутніка Ясянец – Вялікія Круговічы – Малыя Круговічы, яны складаюцца з некалькіх групаў, іх агульная колькасць больш за 100. Час іх узнікнення ХІ – ХІІ стагоддзі, яны належаць плямёнам дрыгавічоў. – В.Г.). У самім Ясянцы на могілках ёсць каталіцкая капліца з трунамі сям’і Абуховічаў, а таксама каплічкі-пахавальні прадстаўнікоў шляхецкіх родаў Вендорфаў і Яленскіх.

Аб гэтай мясцовасці можна знайсці нямала цікавага, напрыклад, шмат падрабязнасцяў у сваіх успамінах-мемуарах пакінула Ева Фялінская (паходзіць з роду Вендорфаў; пісьменніца, удзельніца нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі. – В.Г.).

Дзякуючы такім архіўным выданням мы маем магчымасць даведацца, як выглядалі добра знаёмыя мясціны некалькі дзесяцігоддзяў таму і наколькі змяніўся наш край за гэты адрэзак часу.

 Віталь ГЕРАСІМЕНЯ, галоўны захавальнік фондаў Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея

 Подпісы да здымкаў: 1. Вокладка кнігі «Даведнік па Палессі» («Przewodnik po Polesiu»), выдадзеная ў 1935 г. у Брэсце. 2.Святочная працэсія вернікаў-каталікоў у мястэчку Ганцавічы ў 1930-я гг. 3.Касцёл Звествавання Дзевы Марыі ў мястэчку Ганцавічы, што быў пабудаваны ў 1936 г. 4.Плошча мястэчка Ганцавічы да пажару 1934 г.

Папярэднi артыкулВыданні краязнаўцаў краіны
Наступны артыкулВыстаўка ў бібліятэцы
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам