Рэгіён На конкурс "Славутыя імёны малой радзімы"

На конкурс “Славутыя імёны малой радзімы”

-

- Рэклама -

Артыстка балета з Уселюба

 Вераснёвай раніцай Клаўдзія Фёдараўна Калітоўская прачнулася, як заўсёды, з усходам сонца. Сцэна і шмат­гадовая педагагічная праца ў харэа­гра­фіч­ным вучылішчы пры­вучылі яе да сама­дысцыпліны і парадку – хто ж, як ні дырэктар, мусіў стаць для вы­кладчыкаў і на­вучэнцаў узорам для перай­мання. Як бу­дзеш па­трабаваць ад іншых да­кладнасці, калі сам да­зваляеш сабе спаз­ніцца на працу? Такая су­пярэчнасць была не ў яе характары. Хутка пад­ха­пілася і пачала па вы­працаванай гадамі прывычцы рабіць гімнастыку – стройная фігура да­зваляла вы­конваць вельмі складаныя практыкаванні, і аб­мяжоўвацца 10 хвілінамі яна яўна не збіралася. Закончыўшы зарадку, пры­няла душ і ўжо зусім ба­дзёрая пры­села за стол, каб вы­піць кавы. І толькі цяпер зразумела, што можна было не спяшацца, бо не так даўно яна пакінула працу, і цяпер трэба было вучыцца жыць нанава – без мужа, які раней за яе пайшоў з жыцця, без спра­вы, якой яна жыла шмат гадоў, і без любімых вучняў, якія замянілі ёй уласных дзяцей. Сэрца балюча сціснулася, але гэта была хвілінная слабасць. Намаганнем волі яна пра­гнала журботныя думкі і вырашыла гэты дзень пры­свяціць прыем­ным успамінам. У той жа момант у руках жанчыны апынуўся шыкоўны стары фота­альбом, з якім яна ўтульна ўлад­кавалася на канапе. Тут жа прыбег і прымасціўся каля ног маленькі чорны сабачка – яе ўлюбёнец.Чытаць далей…

Kalitouskaja-K_01Клаўдзія Фёдараўна раскрыла альбом і па­глыбілася ва ўспаміны. Са старога фо­та­здымка, зробленага ў майстэрні Г. Блюміна, на яе ўважліва глядзелі вочы любі­мага бацькі – Фёдара Марцінавіча Калітоўскага. Які ж ён тут малады і прыгожы, лясны кан­дуктар графа О’Рурка з мястэчка Уселюб Нава­грудскага павета, дзе яна і нара­дзі­лася 12 ліпеня 1911 г. Бацьку ж праз год пера­вялі ў Мінск, працаваў ён і ў ваколіцах горада. Там і прайшлі дзіцячыя гады дзяўчынкі. Час быў складаны – Першая су­свет­ная вайна, рэвалюцыя, устанаўленне новай улады, але бацька быў добрым спецыялістам, і праца для яго заўсёды зна­хо­дзілася, так што і брат Яўген змог закончыць спачатку гімназію, а потым Пецярбург­скую ваенна-медыцынскую акадэмію і вярнуўся працаваць у Мінск. Клаўдзія ж пайшла вучыцца ў першую мінскую сямі­годку і закончыла яе ў 1927 г.

…Яна перагарнула старонку фота­альбома. Праз паў­стагод­дзя з аднаго здымка на яе па­глядаў брат-гімназіст з затоенай усмешкай на твары, з другога – сурьёзны студэнт, якому ў час Першай сусветнай давялося стаць санітарам. А вось і яна на адным з фота­здымкаў – зусім маладая, 19-гадовая, у час вучобы ў Дзяржаў­най студыі оперы і балета, куды прыйшла ў 1930 г. з харэа­гра­фіч­нага ад­дзя­лення беларускага музычнага тэх­нікума, маючы вопыт працы ў танцавальным ансамб­лі, які вы­ступаў не толькі ў Мінску, але і ў іншых беларускіх гарадах. Яе талент і любоў да танца не­магчыма было не заўважыць. Лёгкая і гнуткая, яна танчыла са школьных га­доў, у час вы­ступленняў літаральна пырхала па сцэне, выдатна ад­чувала музыку і нікім іншым, акрамя як артыст­кай, сябе не ўяўляла. І вось мара яе здзейснілася – яна стала студэнткай харэа­гра­фічнага ад­дзялення толькі што створанай студыі оперы і балета!

Kalitouskaja-K_02Клаўдзія Фёдараўна доўга не магла адарваць вачэй ад фота­здымка, на якім побач з мастацкім кіраўніком студыі, дырыжорам Іллёю Гіт­гарцам, ся­дзеў яе таленавіты муж – хор­майстар і дырыжор Георгій Пятроў. На­шмат старэйшы за дзяўчыну, ён стаў для яе не толькі мужам, але і на­стаўнікам, і дарад­чыкам, і добрым сябрам, якога яна вельмі па­важала і якому да­вярала. Вы­пускнік Маскоўскай кансерваторыі па класе фартэ­піяна, ён з 1910 г. працаваў у Адэскай кансерваторыі і оперным тэатры, у 1911 г. вы­ступаў з канцэртамі ў Берліне, Дрэздэне, Вене. У 1916 – 1917 гг. яму давялося па­служыць у царскай арміі, а потым па­ўдзель­нічаць у грама­дзянскай вайне пад Адэсай і Кіевам у якасці начальніка агіт­цягніка ў радах Чырвонай Арміі. У 1927 г. ён ужо працаваў у Мінскім музычным тэхнікуме, а ў 1930 г. стаў адным з арганізатараў Беларускай студыі оперы і балета. Тут і ўзнік саюз двух лю­дзей, якіх аб’­яд­нала пад сваім крылом Тэрп­сіхора, муза грацыі і гармоніі, муза танца. І няхай сабе гэтая студыя раз­мяшчалася ў адным пакоі, дзе па чарзе займаліся салісты, хор і балет, і тут жа захоў­валіся дэкарацыі і касцюмы, якія шылі самі артысты, але будучых артыстаў і педагогаў аб’­яд­ноўвала галоўнае – бес­карыслівае служэнне прыгожаму мастацтву. Танцу студыйцаў навучаў будучы балет­майстар тэатра Леў Крамарэўскі.

Святлана КОШУР, г.п. Карэлічы

(Далей чытайце ў №№ 40 – 41 “Краязнаўчай газеты”)

Іншыя публікацыя аўтара на конкурс чытайце ў №№ 36 – 38 нашай газеты

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам