Рэгіён Незвычайныя куточкі радзімы

Незвычайныя куточкі радзімы

-

- Рэклама -

15 студзеня 2020 года Шчучынскаму раёну споўніцца 80 гадоў. Ужо цяпер біб­ліятэчныя ўстановы Шчучынскай раённай бібліятэкі імя Цёткі праводзяць мера­пры­емствы, прысвечаныя гэтай знамянальнай даце.

У Жалудоцкай гарпасялковай бібліятэцы для вучняў мясцовай сярэдняй школы імя В. Урублеўскага прайшоў краязнаўчы круіз «Край свой родны абыду, скарбы роз­ныя знайду». Разам з дзецьмі бібліятэкары адшукалі на карце адметныя мяс­ціны, успомнілі знакамітых людзей, выхадцаў са Шчучыншчыны. У Астрынскай гар­пасялковай бібліятэцы прайшоў квэст-пошук «Край Шчучынскі, сэрцу дарагі». Фея Гісторыя адправіла да ўдзельнікаў Гісторыка з лістом і першай падказкай. Яна напісала, што пачынаць вывучэнне гісторыі свайго краю трэба з гісторыі сва­ёй малой радзімы і прапанавала пазнаёміцца з гістарычнымі будынкамі г.п. Аст­ры­на. Каардынатар квэста растлумачыў, па якім маршруце варта ісці, і расказаў пра правілы бяспекі на вуліцах. У гэты дзень дзеці даведаліся шмат новага пра Аст­рыну, пра дамы, з якімі яны сёння добра знаёмыя, аб тых, чые імёны носяць вуліцы іх радзіннага куточка.

 Юлія МІХАЙЛАВА, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Шчучынскай раённай бібліятэкі

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам