Рэгіён «Славутыя імёны маёй малой радзімы»

«Славутыя імёны маёй малой радзімы»

-

- Рэклама -

Ад імя заснавальнікаў конкурсу «Славутыя імёны малой радзімы» – газеты «Звязда» і «Краязнаўчай газеты» – паведамляем, што тэрмін падачы матэрыялаў на конкурс падоўжаны да 30 чэрвеня 2019 года. З мэтаю далучэння да яго новых удзельнікаў ніжэй друкуецца Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе.

Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе

«Славутыя імёны маёй малой радзімы»

 1. Агульныя палажэнні

1.1. Рэспубліканскі конкурс «Славутыя імёны маёй малой радзімы» праводзіцца ў межах Года малой радзімы і скіраваны на актывізацыю дзейнасці грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, грамадскіх ініцыятыў, грамадзян па пошуку і зборы гістарычных і сучасных звестак аб вядомых выхадцах з канкрэтных населеных пунктаў і рэгіёнаў у мэтах ушанавання памяці і папулярызацыі іх дзейнасці.

1.2. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца ГА «Беларускі фонд культуры», рэдакцыі газеты «Звязда» і «Краязнаўчай газеты».

1.3. Прыкладны змест конкурсных заявак і праектаў:

– збор матэрыялаў і напісанне радаводаў славутых дзеячаў і знакамітых выхадцаў канкрэтных рэгіёнаў;

– стварэнне кніг, падрыхтоўка хроніка-дакументальных фільмаў, радыё- і тэлеперадач;

– складанне памятных календароў, падрыхтоўка ілюстраваных альбомаў, прысвечаных вядомым землякам, збор фотаздымкаў пра іх;

– устаноўка памятных дошак і памятных знакаў, каплічак, прысвечаных вядомым людзям – выхадцам з гэтых мясцін;

– запісы ўспамінаў старэйшых жыхароў пэўных населеных пунктаў;

– стварэнне музейных экспазіцый, мемарыяльных залаў (пакояў) у мясцовых бібліятэках, музеях і школах.

2. Умовы ўдзелу і парадак правядзення конкурсу.

2.1. У рэспубліканскім конкурсе «Славутыя імёны маёй малой радзімы» могуць прымаць удзел юрыдычныя, фізічныя асобы і групы грамадзян.

2.2. На конкурс могуць быць прадстаўлены як рэалізаваныя (не раней 2017 года), так і тыя праекты, што знаходзяцца ў стане рэалізацыі.

2.3. Ход конкурсу будзе шырока асвятляцца на старонках газет «Звязда» і «Краязнаўчай газеты», у рэгіянальных і мясцовых СМІ.

2.4. Падача матэрыялаў на конкурс (апісанне, фота- і відэаматэрыялы, публікацыі ў СМІ) ажыццяўляецца да 31 снежня 2018 года (тэрмін падоўжаны да 30 чэрвеня 2018 г. — Арганізатары) ў Беларускі фонд культуры (220029, г. Мінск, Траецкая набярэжная, 6).

3. Падвядзенне вынікаў конкурсу.

3.1. Ацэньваць конкурсныя праекты будзе конкурсная камісія ў складзе прадстаўнікоў арганізацый-заснавальнікаў і партнёраў конкурсу.

3.2. Лепшыя конкурсныя праекты будуць адзначаны спецыяльнымі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

3.3. Па выніках рэспубліканскага конкурсу найбольш цікавыя праекты будуць прэзентавацца ў Мінску, уключаны ў інфармацыйны банк для шырокага інфармавання грамадскасці і зацікаўленых арганізацый, мясцовых органаў улады.

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам