Рэгіён Сядзіба на Ушаччыне

Сядзіба на Ушаччыне

-

- Рэклама -

Новы помнік нашай гісторыі і культуры

 Не шмат па Беларусі засталося сядзібаў, асабліва ў добрым стане. Ва Ушацкім раёне да нядаў­ня­га часу было толькі дзве. Сядзіба ў Арэхаўне знаходзіцца пад аховай дзяржавы, але з таго мала ладу – паступова яна разбураецца, бо няма сродкаў на аднаў­лен­не. У Чарапоўшчыне стаяў маёнтак – цудоўны прыклад драўлянага мадэрна. Але сядзібны дом згарэў 9 мая 2017 г., і цяпер ад яго застаўся толькі мураваны першы паверх.

І вось у вёсцы Малыя Дольцы Вялікадолецкага сельсавета «знайшлася» ра­ней не вядомая сядзіба ў досыць добрым стане. Дакладней, так вёска звалася на пачатку ХХ стагоддзя. Цяпер гэтае паселішча называецца Новая жызнь.

З сярэдзіны ХІХ стагоддзя маёнтак належаў роду Вярэнькаў. На пачатку ХХ стагоддзя яго ўладальнікам стаў Эдвард Сушынскі, які быў вялікім прыхільнікам беларушчыны. У сядзібе ладзіліся беларускія тэатральныя пастаноўкі, напрыклад «Модны шляхцюк» Каруся Каганца, «Па рэвізіі» Марка Крапіўніцкага, «Сватанне» Антона Чэхава.

Менавіта тут, у Дольцах, Вацлаў Іваноўскі разам з Э. Сушынскім і яго жонкай Ганнай стварылі адну з першых беларускіх п’есаў – «Міхалка». Аб гэтым пазней сведчыў сам В. Іваноўскі і псеўданім, пад якім яны ставілі п’есу пазней – «Далецкія» (ад маёнтка Дольцы).

Будынак уяўляе сабой аднапавярховы, 9-восевы, мураваны, прамавугольны ў плане дом, пакрыты вальмавым дахам (крыты цяпер шыферам). У цэнтральнай частцы фасада дом мае два паверхі і выступае за асноўную рысу фасада. Невы­со­кі барочны франтон накрывае другі паверх. Ёсць выхад на балкон з металічнай ага­роджай. Па баках будынка вылучаюцца адвосевыя выступы, якія па баках упры­гожаныя пілястрамі, наверсе маюць невялікія трохкутныя франтоны з вежкамі па баках.

Акрамя невялікага карніза, што ідзе па-над дахам, і ламанай формы сандрыкаў над ваконнымі праёмамі сцены аздаблення не маюць. З тыльнага боку частка вокнаў закладзеная.

Захаваліся некаторыя элементы парку – ліпавыя алеі, экзоты, цагляны пілон ад уязной брамы. На могілках захаваліся пахаванні Адольфа Лагоды-Вярэнькі (1931 – 1906), Валерыі Лагоды-Вярэнькі з Слаткоў-Пятрышчаў (1838 – 1907).

У 1918 г. сядзіба была нацыяналізаваная. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку знахо­дзі­лася кантора калгаса, Казіміраўскі сельскі клуб (Казімірава – вёска, што размяшча­ецца ўпрытык да Новай жызні. – «КГ»).

Сядзіба захавалася досыць добра, але знаходзіцца ў закінутым стане. З 2013 г. не выкарыстоўваецца. Ушацкім райвыканкамам прадвызначаная на зруй­на­ванне, аднак пасля звароту мясцовых жыхароў у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з гэтага спіса выключаная, і на яе рыхтуецца дакументацыя для надання ахоўнага статуса.

 Мікола ПІВАВАР, г. Віцебск

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам