Рэгіён Таленты аднаго рэгіёну

Таленты аднаго рэгіёну

-

- Рэклама -

Суквецце талентаў Воранаўскага краю

 Наш Воранаўскі край, зямля бацькоў!

Твае гаі, палеткі, сенажаці

Так любы нам, як гукі родных слоў,

Як калыханка, што спявала маці.

                                              (В. Емяльянаў)

 Жніўным днём у Воранаўскай раённай бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня культуры «Суквецце талентаў Воранаўскага краю». Гэты праект стаў асаблівым для кожнага з нас, бо культура адыгрывае вялікую ролю ў развіцці асобы, нашага ўнутранага свету.

Самабытная культура Воранаўшчыны – гэта неад’емная частка традыцыйнай культуры Беларусі са сваімі рэгіянальнымі адметнасцямі і непаўторным каларытам. Яна з’яўляецца той магутнай сілай, якая аб’ядноўвае ўсіх нас і напаўняе сэрца любоўю да велічнай і прыгожай Радзімы.

Работнікамі культуры Воранаўшчыны шмат зроблена для захавання гістарычнай спадчыны і ўзбагачэння сучаснай беларускай культуры, якая развіваецца як ніколі актыўна, набывае сусветнае прызнанне.Чытаць далей…

Мы ганарымся дасягненнямі нашых літаратараў, мастакоў, артыстаў, тых, хто сваім талентам і майстэрствам уносіць важкі ўклад у задавальненне духоўных патрэбаў грамадства. Дзякуючы іх паўсядзённай працы ў клубных установах, бібліятэках, дамах рамёстваў, дзіцячых школах мастацтваў зберагаюцца і памнажаюцца духоўнае багацце і традыцыі нашага краю.

Ва ўрачыстым адкрыцці Тыдня прынялі ўдзел намеснік старшыні Воранаўскага райвыканкама Андрэй Карповіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Роік, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Воранаўскага райвыканкама Таццяна Цехановіч, старшыня Воранаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Ястрэмская.

Мы ганарымся, што ва ўстановах культуры нашага раёна шмат таленавітых людзей. Сярод іх і бібліятэкары. Дзякуючы іх намаганням штогод бібліятэкі Воранаўшчыны атрымліваюць высокую адзнаку на конкурсах розных узроўняў. Чарговы раз пераможцам юбілейнага ХХV Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» ў намінацыі «За падтрымку і развіццё чытання» стала Пагародзенская сельская бібліятэка (загадчыца Алена Вітукевіч). Увазе наведнікаў былі прадстаўленыя выстаўка «Кніжная культура Беларусі» з гісторыі кнігадрукавання, фотавыстаўка «У аб’ектыве – культурнае жыццё бібліятэк», а таксама выстаўка карцінаў «Маладыя таленты Воранаўшчыны», іншае.

Воранаўская дзіцячая бібліятэка ў гэты дзень запрасіла выхаванцаў дзіцячых садкоў на конкурсна-гульнёвую праграму «Падарожжа ў Трыдзявятае царства» з віктарынамі, рухомымі гульнямі, загадкамі, конкурсамі. Мерапрыемства пачалося з сустрэчы з казачнымі героямі, якія расказалі, дзе і ў якіх казках іх можна сустрэць і бліжэй з імі пазнаёміцца. Дзеці былі актыўнымі ўдзельнікамі конкурсаў, гульняў, віктарынаў.

Сапраўдным падарункам аматарам мастацкага слова стала творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай Ірынай Шатыронак, а таксама з гродзенскім паэтам Мікалаем Сяровым.

 Людміла ФУРМАН, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Воранаўскай раённай бібліятэкі

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам