Рэгіён Традыцыі і сучаснасць

Традыцыі і сучаснасць

-

- Рэклама -

Калі ёсць падтрымка і паразуменне

 Добрым імпульсам, штуршком для актывізацыі адметнай дзейнасці вядомага на Барысаўшчыне дзіцячага калектыву – фальклорнага гурта «Берагіня» Мётчан­скага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа – стала пра­вядзенне ў школе 19 верасня «Адзінага дня інфармавання», на якім прысутнічаў старшыня Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Дзенгалёў.

Сярод шматлікіх запытаў да прадстаўнікоў улады прагучала просьба аб падтрымцы «Берагіні» – дзіцячага калектыву з ганаровым званнем Заслужаны, з багатай гісторыяй існавання і выдатнымі дасягненнямі ў мастацкай адукацыі дзяцей. Рэагаванне было імгненным і станоўчым. Словы кіраўніка раёна аб каштоўнасці фальклорнай спадчыны, аб важнасці вывучэння гісторыі малой радзімы і гонару за яе былі падтрыманыя і адпаведнымі дзеяннямі.

Літаральна праз тыдзень «Берагіню» здымаў тэлеканал БТ1, а на наступны дзень творчая група раённай газеты «Адзінства» збірала ў школе матэрыял пра яе 135-гадовую гісторыю, значная частка якой – больш за 20 гадоў – належыць «Бе­ра­гіні», якую заснаваў і мастацкай дзейнасцю якой з 1996 года кіруе Мікола Козенка. Атрымаўся вялікі артыкул, і аповед пра калектыў заняў у ім сваё годнае месца. Ак­ра­мя таго, ад раённага ўпраўлення па адукацыі было атрыманае распараджэнне прадаставіць падрабязную інфармацыю пра дзейнасць калектыву і яго патрэбы.

А маладыя артысты між тым працягваюць творчае існаванне. Выступіўшы на юбілейнай вечарыне, што адбылася 5 кастрычніка, гурт пачаў збірацца на аблас­ное свята «Дажынкі».

Удзел у традыцыйным свяце беларускага хлебароба, якое сёлета право­дзі­лася ў родным Барысаве, прынялі 23 школьнікі і 5 педагогаў калектыву «Берагіня». Узначаліла вялікую дэлегацыю дырэктар установы Таццяна Варона. Далучыліся да выступлення нават былыя берагінцы – цяпер навучэнцы іншых установаў адукацыі.

Выступалі на адной са шматлікіх пляцовак, арганізаваных на «Барысаў-Арэ­не». У праграме былі народныя гульні, парныя і групавыя танцы, музыка і прыпеўкі. Сваё майстэрства імправізацыі, уласцівай народнаму мастацтву, прадэман­стра­валі малодшыя і старэйшыя берагінцы. Узнагародай артыстам за станоўчыя эмо­цыі былі апладысменты гледачоў, агульная полька і фотаздымкі з казачнымі пер­са­нажамі, якія паўсюль весялілі народ.

Вядома ж, хлопцы і дзяўчаткі абышлі ўсе пляцоўкі вакол «Барысаў-Арэны», на свае вочы пабачылі, якая вялікая колькасць раёнаў у Мінскай вобласці, як ста­ранна і з выдумкаю падрыхтавалі яны свае падворкі. Асабліва ўразіла выстаўка караваяў – сімвалаў працалюбства, дабрабыту і прыгажосці душы беларускага народа.

Паспыталі дзеці і розныя прысмакі, што прадаваліся на кожным кроку. Не пе­рашкаджала нават халоднае надвор’е, бо сагравала еднасць людзей, якія ганары­ліся за свой горад, за раён. Паўсюль гучала музыка, выступалі творчыя калек­ты­вы, і «Берагіня» адчувала сваю прыналежнасць да вялікай місіі мастацтва – прыно­сіць людзям радасць і асалоду.

 Антаніна АБРАМОВІЧ, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, музычны кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага фальклорнага гурта «Берагіня» Мётчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раёна

Папярэднi артыкулМалой Радзіме – вялікую ласку
Наступны артыкулКраязнаўчыя чытанні
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам