Рэгіён Традыцыйныя расліны аднаго рэгіёна

Традыцыйныя расліны аднаго рэгіёна

-

- Рэклама -

Этнабатанічныя нататкі да спазнання гåісторыі фармавання культурнай флоры Целяханшчыны

На сучасным этапе даследавання расліннага свету і флоры ў прыватнасці, калі бе­ларускія навукоўцы рыхтуюць і выдаюць шмат­том­нік «Флора Беларусі», усё большая ўвага надаецца культурным раслінам, што вырошч­ваюцца чала­ве­кам для задаваль­нення сваіх гаспадар­чых патрэбаў. Пры складанні спісаў рас­лінаў культурнай флоры многія да­следчыкі су­тыкаюцца з праб­лемай адсутнасці крыніцаў інфармацыі аб вырошч­ванні пэўных відаў раслінаў у мінулым. Рэч у тым, што яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму вучоныя-бата­нікі амаль не звярталі ўвагі на гэта, таму звесткі пра расліны ў літа­ра­турных крыніцах, як і сярод гер­барных калекцыяў, абмежаваныя або ўвогуле адсутніча­юць. Між іншым, дасле­даванне культурнай флоры і гісторыі яе фармавання мае важнае тэарэтычнае і практычнае значэнне, паколькі такія звес­ткі выклікаюць цікавасць не толь­кі ў эт­но­графаў і края­знаўцаў, але могуць таксама дапамагчы ў вырашэнні пытанняў, звязаных з антрапагенным змянен­нем расліннага покрыва. Асабліва цікавым перыядам развіцця культурнай флоры з’яўляюцца 1920 – 1930-я гады, калі заходняя частка Бела­русі зна­хо­дзілася ў складзе Польшчы. У гэты час сюды былі заве­зеныя шматлікія культурныя віды раслінаў, якія пазней сталі шырока распаў­сю­джа­нымі, у тым ліку і ў натуральных эка­сістэмах.

Адзіным выхадам у праясненні некаторых пытанняў адносна гісторыі ста­наў­лення культурнай флоры і шляхоў з’яўлення асобных відаў раслінаў могуць стаць этна­батаніч­ныя звест­кі, якія можна сабраць шляхам апытання старажылаў. У дачыненні культурнай флоры першай паловы мінулага стагод­дзя гэта пакуль магчыма, бо яшчэ жывое пака­ленне людзей, якія нарадзілася ў гады між­ваеннай Польшчы.

У гэтым артыкуле прыво­дзяцца этна­батанічныя нататкі па культурнай флоры Целяхан­шчыны – асобнага прыроднага і культурнага рэгіёна, размеш­ча­нага ў цэнт­раль­най частцы сучаснай Брэсцкай вобласці. У 1920 – 1930-я гады гэтая тэрыто­рыя склада­ла Целяхан­скую гміну Косаў­скага павета Палес­кага ваявод­ства Польшчы. Спіс раслінаў, што вырошчваліся тадыс, складзены шляхам апытання старажылаў пад час абследа­вання закінутых хутароў і ся­дзібаў, а так­са­ма дзякуючы аналізу старых фотаздымкаў, на якія маглі патрапіць некаторыя куль­турныя расліны. Для зручнасці ўспрымання са­брана­га матэрыялу ўсе віды аб’яднаныя ў тры асобныя групы: палявыя (у тым ліку агарод­ныя), дэкаратыўныя і садовыя расліны. Ніжэй падаецца іх пералік і кароткае апісанне асаблівасцяў вырошч­вання, а таксама распаўсю­джаных у той час гатункаў.

 (…)

Падсумоўваючы вышэй сказанае, можна адзначыць, што ўжо ў 1920 – 1930-я га­ды культурная флора Целяхан­шчыны налічвала больш чым 100 ві­даў самых розных раслінаў. Гэта паказвае на раз­на­стайнасць і багацце культурнай флоры такога невялікага рэгіёна, бо, паводле нашых падлікаў, на тэрыторыі ўсёй сучаснай Брэсцкай вобласці ў той час вырошчвалася не больш за 250 відаў раслінаў. Увогуле тыя гады былі знакавым перыя­дам у фармаванні культурнай флоры Целяхан­шчыны. З аднаго боку, увахо­джанне за­ходняй часткі Беларусі ў склад Польшчы спрыяла з’яўленню мнос­тва новых відаў рас­лінаў, якія спачатку траплялі ў панскія ся­дзібы з розных куткоў Еўропы і свету, а пасля распаўсю­джваліся і сярод сялянаў. З другога боку, у той перыяд карэнным чынам змя­ніўся і света­погляд мясцовых жыхароў, прычынай гэтага стала Першая су­светная вай­на. Ні раней, ні пасля насель­ніцтва Целяхан­шчыны не зведвала такога масавага пера­мяшчэння, калі ўсе цывільныя жыхары былі вывезеныя ў глыб Расіі, а пры­званыя на службу вайскоўцы ваявалі на розных франтах. Пабачыўшы свет і вярнуўшыся пасля на радзіму, людзі былі ўжо зусім іншымі, што выяўлялася ў тым ліку і ў імк­ненні да павы­шэння ўласнага культурнага ўзроўню праз вырошч­ванне розных дэкаратыўных раслі­наў каля свайго жылля. Менавіта ў гэты час былі закладзеныя традыцыі азелянення ся­дзібаў і па­дворкаў, якія ад­чуваюцца і сёння. Най­большага рос­квіту дасягнула агарод­ніц­тва, па­колькі былі пада­браныя гатункі розных відаў раслінаў, устойлівыя да мяс­цовых прыродных умоваў і пры гэтым дастаткова ўраджайныя. На жаль, далейшаму развіццю і фармаванню сама­бытнай культурнай флоры Целяхан­шчыны, як і флоры ўсёй Заходняй Беларусі, пера­шкодзілі распачатыя савецкай уладай калектывізацыя і неаб­грунтаванае рас­кулачванне, высылка най­больш руплівых гаспадароў, раз­ра­баванне пан­скіх сядзібаў і шэраг іншых негатыўных чыннікаў. Калектывізацыя су­права­джалася пераходам да буйнатаварнай сельска­гаспадарчай вы­творчасці, што па­тра­бавала новых агра­тэхнічных прыёмаў, вырошч­вання гатункаў абмежаванага кола рас­лінаў. У выніку многія цікавыя віды культурных раслінаў назаўсёды зніклі з палёў і ага­родаў (чачавіца, сырадэля, пшаніца спельта і іншыя), або іх аўтэнтычныя гатункі былі замененыя звычайнымі для сярэдняй паласы СССР. Пашанцавала толькі дэкаратыў­ным і садовым раслінам – гэтыя групы культурных відаў, наадварот, сталі больш бага­тымі і разна­стайнымі. Цікава, што многія гатункі садовых і дэкаратыўных раслінаў ста­рой селекцыі не згубілі сваіх адметных якасцяў і нават сёння вырошч­ваюцца каля ха­таў або ў здзічэлым выгля­дзе су­стракаюцца на месцы колішніх панскіх сядзібаў і хута­роў.

Адметна, што ў Целяханскім цэнтры дзіцячай творчасці вядзецца праца па пошуку і захоўванню разна­стайных відаў і гатункаў культурных раслінаў, якія вырошч­валіся на нашых землях у мінулым. З генетычных банкаў навуковых цэнтраў Расіі, Польшчы, Злучаных Штатаў Амерыкі і некаторых іншых краінаў атрыманыя ўзоры на­сення, са­браныя ў Беларусі пад час экспедыцыяў у 1930-х гадах. Гэта сведчыць пра павагу і цікавасць сучасных беларусаў да свайго мінулага, але і пра тое, што культурная флора Целяхан­шчыны, як і ўсёй Беларусі, здаўна прыцягвала ўвагу навукоўцаў.

 Аляксандр МЯЛІК, Леанід ЖЫЦЯНЁЎ

(Артыкул цалкам чытайце ў №№ 4 — 6 “Краязнаўчай газеты”)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам