Рэгіён Усведамляючы Радзіму

Усведамляючы Радзіму

-

- Рэклама -

У Год малой радзімы Воранаўская раённая бібліятэка праводзіць шмат змястоўных і спазнаваўчых мерапрыемстваў. Так, па-сямейнаму цёплая, светлая, добрая, душэўная сустрэча-ўспамін «Як даўно гэта было…» адбылася ў Бастунскай інтэграваннай сельскай бібліятэцы напрыканцы кастрычніка. Яна аб’яднала землякоў, якія тысячамі нітак звязаныя са сваімі мясцінамі, якія жывуць побач з намі, шануюць і берагуць багатую спадчыну. Успаміны жыхароў вёскі ажывілі карціну развіцця паселішча. Госці сустрэчы распавядалі пра лёсы людзей, якія жылі або жывуць цяпер у Бастунах, дзяліліся сямейнымі гісторыямі, успамінамі з дзяцінства.

А ў Воранаўскай дзіцячай бібліятэцы прайшоў урок-падарожжа «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца» для чытачоў сярэдняга школьнага ўзросту. Свой аповед бібліятэкары пачалі з падарожжа па цудоўнай сінявокай Беларусі. Дзеці даведаліся, чаму нашую краіну так называюць, пра яе культурную спадчыну, паўдзельнічалі ў краязнаўчай віктарыне «Гэта наша з табою зямля, гэта наша з табою гісторыя», дзе паказалі выдатныя веды па гісторыі Воранава, а таксама ахвотна прынялі ўдзел у гутарцы-разважанні «Цудоўныя мясціны Воранаўшчыны», і кожны з павагай расказаў пра свой любімы куточак роднага краю.

 Вольга ЮРГО, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Воранаўскай раённай бібліятэкі

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам