Рэгіён Крыніца памяці – Міжрэчча

Крыніца памяці – Міжрэчча

-

- Рэклама -

Нязвыкла шматлюдна было 21 верасня ў невялікай вёсцы Сташулі, што ў Па­вяц­кім сельсавеце на Мёршчыне. Тут у хаце, што цягам трох гадоў была часовым прыстанкам апошняй жыхаркі суседняй (да яе з кіламетр) вёскі Міжрэчча 92-гадо­вай Франі Браніславаўны Голуб (на здымку ўнізе справа), сабраліся колішнія між­рэ­чанцы для яе праводзінаў да дачкі Марыі ў Наваполацк. А разам – і для разві­тання з мясцінаю свайго дзяцінства і юнацтва. Абедзьве вёскі, як гэта раней адбы­лося з суседнімі Каснарэўшчынай ды Аблятовам і Паршэлевам, з ад’ездам жанчыны канчаткова пусцеюць, пераняўшы лёс многіх і многіх нашых паселішчаў, ахвяраў няўмольнай урбанізацыі.

Маляўнічая вёска Міжрэчча, што знаходзіцца на правым беразе ракі Вяты непа­далёк вядомага ў раёне і ўсёй Віцебскай вобласці вадаспада, у канчатковым выглядзе сфармавалася пасля вайны на месцы панскага двара. Яна аб’яднала людзей, якія жылі тут раней або пераехалі сюды на сталае жыццё з наваколля. Нягледзячы на тое, што ў Міжрэччы ніколі не было больш за дзясятак хатаў, некалі яно з’яўлялася цэнтрам калгаса са школаю і бібліятэкай, малачарняй, аборамі для статка. Былі і шумныя фэсты, што ладзіліся побач з выдатным помнікам дойлідства – сядзібным домам.

Са стратаю статуса цэнтра калгаса вёска пачала занепадаць. Моладзь паехала вучыцца або працаваць у гарады, людзі старэйшага веку паціху паадыходзілі ў леп­шы свет. І вось Міжрэчча спусцела канчаткова, застаючыся жыць толькі ў па­мяці нашчадкаў колішніх яе насельнікаў: Альхімовічаў, Голубаў, Лабэцкіх, Жукоў­скіх, Франскевічаў, Ломашаў, Сіўко, Цярэшкаў, Кашкураў, Пупіных, Лаўрыновічаў. Пра тое, чым жывіцца гэтая памяць, пра дарагіх сэрцу людзей і ўзгадвалі прысут­ныя на развітальным вечары ў гасціннай сташулёўскай хаце Франі Уладзіміраўны Пугач (на здымку ўнізе злева), якая таксама вось ужо колькі гадоў жыве ў дачкі ў вёсцы Паташня, што за кіламетраў шэсць, калі дарогаю ехаць.

Зразумела, што было сумна. І разам з тым было і ўсцешна, што не страцілася повязь суседства-сяброўства, што не змарнела ў душы ўсведамленне агульнасці лёсу, непаўторнага хараства тых дзён, калі, як паэты любяць казаць, «дрэвы былі вялікія». А яны і сапраўды ў Міжрэччы былі такія вялікія, што бачылі іх за не­каль­кі вёрстаў, нават з латышскага берага Дзвіны. Якімі ўжо і застануцца ў памяці навекі – маякамі, што не-не ды й паклічуць да сябе, каб парадавацца разам з намі нашым жыццёвым удачам ці, наадварот, паспагадаць кожнаму ў нялёгкую хвіліну.

Франц СІЎКО, пісьменнік, г. Віцебск

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам