Рэгіён Якім будзе Год малой радзімы?

Якім будзе Год малой радзімы?

-

- Рэклама -

Да малой радзімы – з вялікай адказнасцю

 Мне дужа пашчасціла папрысутнічаць летась 19 снежня ў Нацыя­нальнай бібліятэцы Бела­русі на зла­джанай Беларускім фондам культуры, газетай «Звязда» і рэдакцыяй «Края­знаўчай газеты» прэ­зентацыі, пры­свечанай першаму Году малой ра­дзімы. Якія цудоўныя, моцна і шчыра за­клапочаныя ня­простым лёсам Бацькаўшчыны асобы ўдзельнічалі ў гэтай су­стрэчы! Калі б ад грамадства і кожнага з нас яны мелі большую пад­трымку, шмат што ў нашым нацыя­нальным жыцці было б значна лепшым, прыгажэйшым, чым яно ёсць на сёння. Узяцца за пяро пад­штурхнулі мяне выказаныя галоўным рэдактарам «Края­знаўчай газе­ты» Ула­дзімірам Гілепам прапановы, як нам далей ла­дзіць мера­прыемствы пад знакам Года малой ра­дзімы. Усе яны, несумненна, архі­важныя, за­слугоўваюць увагі, прымусілі мяне задумацца, каб і яшчэ штосьці дадаць да сказанага, бо праблема далёка не з простых.

Думаю, ніколькі не саграшу перад ісцінай сваім сцвяр­джэннем, што мы ўжо некалькі дзясяткаў гадоў познімся са стварэннем Беларускага края­знаўчага таварыства, хаця тут у нас ёсць пэўны пазітыўны досвед ад між­ваеннага часу. Тады яно не толькі адыграла вы­ключную ролю ў прыцягненні шырокіх масаў народа да вывучэння гісторыі і культуры роднага краю, але і станоўча ад­білася на фармаванні ў беларусаў нацыя­наль­най свядомасці, так моцна знявечанай царскай палітыкай русіфікацыі. Па розных прычы­нах, у тым ліку залежных і ад нас саміх, мы і сёння не можам па­хваліцца дасягнутым на­лежным узроўнем нацыя­нальнай свядомасці абсалютнай бальшыні лю­дзей, а без гэтага нам, беларусам, не выжыць ва ўмовах ня­спыннага па­глыблення працэсаў су­светнай глабалізацыі. Не думаецца, што сярод нас пераважаюць абыякавыя да таго, бу­дзем мы народам з сама­бытнай культурай і мовай ці пера­творымся ў нейкую безыменную, без­жыццёвую этнічную масу, здольную толькі колькасна папаўняць іншыя народы са здаровай нацыя­нальнай свядомасцю, нераз’едзеным асіміляцыяй духоўным жыццём? Сцвяр­джаць, што тут у нас ад­сутнічаюць усялякія праблемы, я не бяруся. Іх досыць. Беларускаму края­знаўчаму таварыству, каб яно было створана, хапіла б тут працы.

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам