Рэгіён З бабулінага куфэрка

З бабулінага куфэрка

-

- Рэклама -

Прыказкі і фразеалагізмы Камянецкага раёна

 Горад Камянец – раённы цэнтр Брэсцкай вобласці. Заснаваны ў 1276 годзе. Існуе шмат легендаў пра паходжанне назвы горада. Вось самая цікавая з іх. Раней камяні лічылі жывымі істотамі. Камяні абагаўлялі, шанавалі, прыносілі ім ахвяры. Адзін з такіх камянёў ляжаў у межах сённяшняга горада Камянца. Людзі з усяго наваколля прыходзілі да яго, калі трэба было аб нечым параіцца, папрасіць дапамогі, але найчасцей прасілі ў яго хлеба. Многа камень не даваў, а бохан-другі мог застацца на яго паверхні. Для гэтага трэба было прынесці невялікую ахвяру і прашаптаць адпаведныя словы: «Камень-камянец! Дай мне на заўтра хлябец! Цяжка стала жыць – дзяцей няма чым карміць». Доўга дапамагаў камень людзям, пакуль не здарылася бяда. Знахар, які жыў у бліжэйшай вёсцы, прыйшоў аднойчы пад вечар і стаў патрабаваць ад каменя золата: «Камень-камяніска, аддай маё залаціска». Камень і праваліўся ад абурэння разам са знахарам. З таго часу толькі назва і засталася – Камянец.

Цікавая і супярэчлівая гісторыя горада знайшла сваё адлюстраванне ў самабытнай фразеалогіі паселішча. Напрыклад, выраз мусыт стовп Камынэцькій звалівся мае значэнне ̀здарылася нешта незвычайнае ́. (Стовп Камэнецькій – старажытны помнік архітэктуры ХІІ стагоддзя, Белая Вежа – сімвал няскоранасці і непахіснасці.)

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Камянцы жылі 500 яўрэйскіх сем’яў, або прыкладна 2500 чалавек, што складала большую частку насельніцтва мястэчка. Гісторыя гэтага шматпакутнага народа, яго звычкі, антрапаніміка адлюстраваныя ў многіх устойлівых выразах.

Як Лайзэрува курова ‘пра чалавека, які не сядзіць дома, нешта шукае па свеце ́: Іі хлопыць ныколі дома ны бувае, ходыт як Лайзэрува курова. Фразеалагізм узнік з аповеда пра карову аднаго яўрэя Лазара (Лайзэра), якая часта мінала вароты і не ішла з пашы дадому.

<Звівся> на Іцькувуго субаку ‘пра зморанага, бледнага чалавека ́: Звылася вуна з тэі руботы на на Іцькувуго субаку. Фразеалагізм звязаны з паданнем, паводле якога ў яўрэя Іцькі (Іцхака) быў сабака, якога гаспадар ніколі не карміў, і таму жывёліна выглядала вельмі зморанай і слабой.

На жыдувьскуго Юр’я  ́ніколі ́: Возьмэ вун іі замуж на жыдувьскуго Юр’я ́. Тлумачэнне фразеалагізма звязана з тым, што ў іўдзейскай рэлігіі няма і ніколі не было свята Юр’я .

Я тубі ны Хацкель, ты мні ны Пуцкель  ́розныя людзі, якія не маюць паміж сабою нічога агульнага ́: Шчо ты ду мынэ лізыш. Мыжы намы ныць буты ны можэ. Я тубі ны Хацкель, ты мні ны Пуцкель.

Яўрэйскае паходжанне, на наш погляд, мае і прыказка Хоть ззаду, абы в тум стаду.

Землі цяперашняга Камянецкага раёна доўгі час знаходзіліся «пад Польшчай», гэта значыць былі ў складзе Рэчы Паспалітай да яе падзелаў, лічыліся Крэсамі Усходнімі да 17 верасня 1939 года. Таму ўплыў польскай мовы на мову мясцовага насельніцтва быў вельмі вялікі. Прывядзем прыклады фразеалагізмаў і прыказак з мясцовай гаворкі, у якіх выразна адчуваецца ўплыў суседняй заходнеславянскай мовы.

Як врона на галонці  ́адзін, адзінокі ́: Стала вуна после смэрты чулувіка свуёго як врона на галонці.

Ны мру-мру (ны мругнув)  ́маўчыць, нічога не прамаўляе ́: Вун став як вкапаный і ны мру-мру.

Як следзюв в бочцы  ́вельмі шмат чаго- ці каго-небудзь у адным, звычайна цесным месцы ̀: Там на субраннювы було людэй як следзюв в бочцы.

Мыгдалув ны хватае  ́вялікая раскоша, хапае ўсяго ̀̀: У Васыля всё е для сына: і машына, і хата, тулько мыгдалув ны хватае.

Тыха вода бжэгі рвэ. Сінонім рускай прыказкі В тихом омуте черти водятся.

Добры жорна вшыстко змеле  ́так гавораць пра чалавека з добрым апетытам, які можа шмат з’есці зараз ̀.

Спяваць дармо боліт гарло  ́работа задарма не выклікае ахвоты ̀: Чуго я пувыдна за юго прцюваты, грошы ж ны дают. А спяваць дармо боліт гарло.

Уд уднэі маткі ны удны дзяткі  ́нават пры аднолькавых умовах бываюць розныя вынікі ̀: Як можна всіх удінаково учыты. Навыть уд уднэі маткі ны удны дзяткі.

Шчо задужэ, то нэздрово ́ва ўсім павінна быць мера ̀: Учытыся, канешн, трэба. Але знаты міру, коб ны нырыстаратыся. Шчо задужэ, то нэздрово.

Фразеалогія Камянеччыны мае шмат адметнасцяў і розных цікавостак і таму патрабуе неадкладнага вывучэння, бо шмат людзей старэйшага пакалення сыходзяць ад нас і разам з імі знікае самабытная мова маёй малой радзімы.

 В. ФІЛОСАФ, г. Брэст

(Цалкам падборка надрукаваная ў №№ 26 – 27 “Краязнаўчай газеты”)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам