Рэгіён Завітаў зямляк з латышскімі сябрамі

Завітаў зямляк з латышскімі сябрамі

-

- Рэклама -

Астравецкая раённая бібліятэка 24 верасня зладзіла творчую сустрэчу з паэтам Станіславам Валодзькам, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Рускай пісьмен­ніцкай арганізацыі Латвіі і Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў. Народжаны на Астравеччыне, цяпер зямляк стала жыве ў латышскім Даўгаўпілсе.

Мерапрыемства праходзіла ў актавай зале астравецкай сярэдняй школы № 2, куды былі запрошаныя вучні 9 і 10 класаў школаў горада. Станіслаў Віктаравіч прадставіў свае новыя паэтычныя зборнікі, кнігі казак і апавяданняў для дзяцей «На гэтай зямлі», «Песенны масток», «Радужные нотки», «Кветкі для мамы».

Удзельнікі мерапрыемства пачулі шмат твораў паэта, прасякнутых тэмай радзі­мы і роднай мовы, захавання каштоўнай духоўнай спадчыны бацькоў, тэмай ка­хання і прыроды. Вершы гучалі ў выкананні аўтара і вучняў старэйшых класаў го­рада. Былі таксама песні на беларускай мове – як аўтарскія, так і ў перакладах С. Ва­лодзькі з латышскай і польскай моваў. Выконвалі іх астравецкі кампазітар і выканаўца Аляксандр Якіменка, а таксама госці з Латвіі.

Цёплыя віншаванні, добрасардэчныя пажаданні і словы ўдзячнасці пачуў С. Валодзька ад сябра Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Бе­ларусі Ніны Рыбік, старшыні Астравецкага раённага Савета ветэранаў Ірыны Шлях­тун, дырэктара Астравецкай раённай бібліятэкі Ірыны Чаркінай.

Музычна-паэтычная імпрэза завяршылася песняй на словы нашага земляка ў выкананні замежных гасцей.

Папярэднi артыкулЛёсы людскія
Наступны артыкулЯны вызвалялі Бацькаўшчыну
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам