РэгіёнЖыццё для працы, для кніг, для людзей

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

-

- Рэклама -spot_img

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага раёна 1 жніўня 1912 года ў сялянскай сям’і. З малых гадоў пасвіў статак, дапамагаў па гаспадарцы. Бацька навучыў яго чытаць і пісаць. У дзесяць гадоў пайшоў на вучобу ў пачатковую школу вёскі Валасовічы, што знаходзілася за пяць кіламетраў ад дому. Кожны дзень маленькі Васіль хадзіў туды сам. Вучоба яму вельмі падабалася і добра давалася, таму і паступіў у Азарыцкую сямігодку. Ён вельмі любіў родную мову і літаратуру.

Свайму ўнуку – майму бацьку Аляксандру – дзядуля Васіль расказваў, што першы сатырычны верш напісаў у шостым класе. І заслужыў пахвалу настаўніка роднай мовы. У 1932 годзе скончыў Мазырскі педтэхнікум. Нейкі час працаваў у мясцовай раённай газеце. Быў знаёмы з Якубам Коласам, Янкам Купалам і Кузьмом Чорным.

Потым настаўнічаў у Сякерыцкай і Стара-Галоўчыцкай пачатковых школах Петрыкаўскага раёна, затым у Новых Галоўчыцах. Працаваў у Кашэвічах, быў намеснікам дырэктара Лучыцкай сярэдняй школы. Завочна вучыўся ў Мінскім педінстытуце. Выпускныя экзамены здаў у чэрвені 1941 года.

Калі пачалася вайна, добраахвотна пайшоў на фронт, хаця раней быў вызвалены ад службы ў арміі па стане здароўя. Ваяваў ва Украіне, абараняў Чарнігаўшчыну. Трапіў у палон непадалёк украінскага горада Бахмач, адкуль праз тыдзень уцёк. Вярнуўся дадому, дзе яго чакала сям’я. Працягваў змагацца з ворагам у складзе 45-га партызанскага атрада імя І.І. Маставога 125-й Капаткевіцкай брыгады. Спачатку быў мінёрам, пускаў пад адхон цягнікі з ворагам. Потым быў прызначаны камандзірам аддзялення разведчыкаў. Пасля вызвалення раёна прызваны ў Чырвоную Армію, ваяваў на тэрыторыі Брэстчыны, Польшчы, Румыніі, Югаславіі, Венгрыі і Германіі.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём «За Перамогу над Германіяй» і інш.

Пасля вайны Васіль Паўлавіч працаваў дырэктарам Чалюшкавіцкай сямігадовай і сярэдняй школы. У гэты час напісаў большасць сваіх вершаў.

Памёр  прадзядуля 8 ліпеня 2005 года. Але памяць пра яго жыве ў сэрцах яго ўнукаў і праўнукаў. А як пісьменнік мой прадзядуля жыве яшчэ і ў творах, надрукаваных ў яго кнізе «Вершы». Вось адзін з іх, напісаны ў 1991 годзе, прысвечаны дачцы Алаізе, якая працавала настаўніцай.

Вясковай настаўніцы

Карыснае ў глебу кідаеш –

У чыстыя душы дзяцей,

Нястомна любоў прывіваеш

Да працы, да кніг, да людзей.

Любоўна ты вучыш, як бачыць

Зямліцы сваёй прыгажосць,

Любіць, памнажаць, перайначыць,

Каб чула зямля маладосць.

Схілілі галоўкі над партай,

Варушыцца лёгкі шумок –

Рашаюць задачу упарта,

Напружваюць свой разумок.

Ты імі любуешся моўчкі,

У сшыткі заглянеш усім,

Падымуць цікаўныя вочкі –

Раскажаш дзівоснае ім.

Зрух кожны і поспех іх бачыш,

Іх радасць ёсць радасць твая.

А кожная ўжо іх няўдача

Табе адбаліць, як свая.

Як маці, заўжды сустракаеш,

Праводзіш дадому дзяцей,

Насустрач яны падбягаюць,

Як прыйдуць у школу раней.

Набліжаецца свята 75-годдзя Вялікай Перамогі. І калі перачытваю вершы Васіля Голуба, то ганаруся, што ў мяне быў такі прадзед.

Антон ШЧЭРБІН, вучань 11-га «А» класа Рэчыцкай раённай гімназіі, удзельнік клуба патрыятычнага выхавання «Сям’Я» Рэчыцкага гарадскога палаца культуры

Папярэднi артыкул«Зносіны» з мінуўшчынай
Наступны артыкулДа ўвагі! Полацк!
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага: 1. Шукаем на...

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы мінулага года...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым чытачам, што...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі, што ВКЛ...
- Рэклама -spot_imgspot_img

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага раёна 1...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання для пажылых...

Варта прачытаць

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара?...

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці...
- Рэклама -spot_imgspot_img

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам