Рэгіён Жывапіс, вышыўка і вершы творчага чалавека

Жывапіс, вышыўка і вершы творчага чалавека

-

- Рэклама -

Глыбіня глыбінкі Зінаіды Дубовік

 Хто з нас не марыць, употай ці адкрыта, пра шчырую пра­нік­нёную размо­ву, пра не­за­быў­ны дыялог! Пісь­меннік і мастак Зінаіда Дубовік з вёс­кі Гацук рас­пачне з вамі сар­дэчную гутарку – праз вершы і прозу, вышываныя іко­ны і партрэты. А галоўнае, праз сваю кнігу «Красные маки у чёр­ных ворот». І кніга, і мастацкія творы – вышыўка і жывапіс – прад­стаў­леныя ў Слуцкай раённай цэнт­ральнай біб­лія­тэцы, дзе 27 красавіка адбылася прэзентацыя выдання.

Зінаіда Паўлаўна – прываб­ная талена­віт­ая жанчына: ні хвароба, ні пакуты не змаглі пера­магчы яе харас­тво і ад­мет­насць. Нара­дзілася яна ў 1940 го­дзе на Случчыне ў вёсцы Белая Лужа. З пяці гадоў цяжка хварэе. З-за моцных боляў у паз­ваноч­ніку ёй цяжка пры­сесці ці ўстаць, нават зрабіць крок. Таму Зінаіда Паў­лаўна вышывае, малюе і піша вершы стоячы – пакуль не за­цякуць ногі. Потым кла­дзецца на ложак, пера­во­дзіць дыханне, пера­магае боль і пра­цяг­вае пісаць і маля­ваць лежачы.Чытаць далей…

Без мастацтва Зінаіда Паўлаўна сваё жыццё не уяўляе. Творчасць – адзіны па­ра­ту­нак, які дазваляе выжыць, вы­стаяць. Яе вершы і проза ўз­ні­каюць свабодна, быццам подых:

 

Как пишется слово за словом

В моих строках,

Так тянется нитка пряжи в руках

И накручивается на веретено,

Так слово мое золотым зерном

В чьей-то душе обернётся…

 

Аўтар давярае чытачу, таму шчыра раскрывае перад ім душу. Жанр кнігі «Красные маки…» рэдкасны – аўтабіяграфія. Падобны стыль аповеду – чысты, ясны – так­сама су­стрэнеш ня­часта. Кніга Зінаіды Паўлаўны – рас­повед пра ўлас­нае жыццё, складанае і дра­ма­тыч­нае, убачанае праз жыццё Радзімы. За­ха­ваная імк­лівая плынь гісторыі, ус­па­мі­ны ў кнізе паў­стаюць як сведкі часу.

Некалькі гадоў таму мне да­вялося жыць у Слуцку. Аднойчы ў рэдакцыі ў мяне спы­та­лі, ці удзель­нічала я калі-не­будзь ў між­народных мастацкіх праектах. Я за­сум­нявалася, ці пад сілу звычайнаму чалавеку з глыбінкі прабіцца на такія высокія форумы? Калі нават і рызыкнуць, то з якімі да­сяг­неннямі туды з’явішся? На гэта мне ад­ка­залі: «А вось жыхар­ка вёскі Гацук Зінаіда Паўлаўна Дубо­вік са сваімі вышыўкамі тройчы ўдзель­нічала ў між­народ­ным конкурсе “Филантроп”. А ўдзель­нікі там былі з Масквы, Лондана, Парыжа – еўрапейскі ўзровень!»

Я здзівілася, як гэта простай жанчыне так па­шан­цавала. І па­ехала ў вёску знаё­міц­ца, тым больш што гэта было блізка: шлях да вёскі я пера­адолела на аўтобусе за 40 хвілінаў. Але зорка таленту З. Дубовік, яе лёс аказаліся значна вышэйшыя за ўсе форумы разам узятыя.

У кнізе Зінаіды Паўлаўны чытаю: «Беру в руки тетрадь. На обложке города мира: Париж, Рим, Лондон. Сколько их на земном шаре, известных и не на­несён­ных на карту! Что же тогда говорить о деревнях! Большие и маленькие, они рас­киданы по всей зем­ле… На высоком пес­чаном взгорке, среди болот и лесов, рас­кинулась моя деревня».

Сказана проста, у словах – спакойная год­насць, раз­важ­лі­васць. По­гляд на вялікія гарады і на маленькія вёскі роўны, лагодны, быццам з нябес­най вышыні – погляд чала­ве­ка з глыбінкі. Дарэчы, над сэнсам слова «глыбінка» Зінаіда Паў­лаў­на раз­важае ў вершах:

 

Глубинка – от слова «глубина»…

Самое ценное и дорогое лежит на дне,

В глубине морей и океанов,

В недрах земли, в глубине души.

 

Глубинка – часть глубины,

По-белорусски – часцінка,

Или моя половинка…

 

Гартаю кнігу і разглядаю фотаздымкі самой Зінаіды Паўлаўны і яе працаў. Многія з яе твораў не раз былі па­ка­заныя на мас­тацкіх вы­стаўках. Вы­раз­ныя жыва­піс­ныя края­віды, вышы­ваныя абразы, ручнікі, парт­рэты пісь­меннікаў і паэтаў створаныя з са­праўд­ным майстэрствам.

Якім было яе жыццё? Пасля заканчэння вайны, у пяць гадоў, малень­кая Зінаіда абяз­ножыла. У 1947 годзе тра­піла ў спецыяльны дзіцячы санаторый у Еў­па­торыі. Нерухомая, шэсць гадоў праляжала там, удалечыні ад бацькоў і роднага дому. Калі вяр­ну­лася ў вёску, ад людзей пачула: «Бачыш, і ногі зусім не тры­маюць. Чым так пакута­ваць, лепш бы ты памерла…».

Горкая крыўда засцілала вочы, пад­сту­паў адчай. Але прага жыцця, пачуццё чала­вечай год­насці ака­за­ліся мацнейшымі. 

 Ларыса САЛОДКІНА, мастацтвазнаўца

(Далей чытайце ў № 18 “Краязнаўчай газеты”)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам