Рэгіён «Зносіны» з мінуўшчынай

«Зносіны» з мінуўшчынай

-

- Рэклама -

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання для пажылых людзей «Зносіны». Духмяным караваем гасцей сустракалі Лявон і Лявоніха, у ролі якіх выступілі аўтар гэтых радкоў, Валянціна Якубік, а таксама ўдзельніца клуба па інтарэсах Валянціна Чубрык.

Пра гісторыю вёскі Пескі расказала вучаніца 11 класа Пескаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Карына Копаць. Пад час электроннай прэзентацыі «Мястэчка на скрыжаванні дарог» дырэктар школьнага музея Рэгіна Вялічка пазнаёміла прысутных з унікальнымі гістарычнымі матэрыяламі, знойдзенымі ў вёсцы. Асаблівую цікавасць выклікала газета 1868 года, артыкулы з якой былі зачытаныя ўдзельнікам мерапрыемства. Пра жыццё ў гады Вялікай Айчыннай вайны, трагедыю Пескаўскага гета расказала сведка тых падзеяў Алена Іванаўна Арцісевіч.

З ХІХ стагоддзя да 1939 года на цэнтральнай плошчы ў Песках паміж царквой, касцёлам і сінагогай праходзілі вялікія і малыя кірмашы. Таму члены клуба вырашылі аднавіць гэтую традыцыю… у сценах бібліятэкі. Для «продажу» былі прадстаўленыя старадаўнія рэчы: пранік для мыцця бялізны, качалка для прасавання бялізны, бязмен для ўзважвання, прас, гліняны посуд, кошыкі, нажніцы для стрыжкі авечак, а таксама сушаныя грыбы, аўсяны кісель, дранікі, бліны, вязанка абаранкаў, цыбуля, часнок, ледзянцы, лясныя гарэхі і інш. Кожны ўдзельнік «Пескаўскага кірмашу» ў жартоўнай форме заклікаў купіць свой тавар.

Удзельніцы аматарскага аб’яднання шмат увагі надалі культурнаму жыццю аднавяскоўцаў ў 1970 – 1980-я гады. Актыўным членам мастацкай самадзейнасці была Ніна Данільчык, якая ў той час працавала загадчыцай Пескаўскай сельскай бібліятэкі. Для яе выканалі беларускія песні з рэпертуару хору, які займаў ганаровыя месцы ў раёне. У аўтарскім выкананні прагучалі вершы Аляксандры Клімовіч. Усе ўдзельніцы клуба дружна заспявалі «Люблю наш край…», «Як сарву я ружу-кветку», «Сяло роднае», «Мы вам жадаем». Затым была праведзеная жартоўная бяспройгрышная латарэя. Завяршылася пасяджэнне, якое адбылося ў рамках раённага бібліятэчнага конкурсу на лепшае масавае мерапрыемства для пажылых людзей «Нам года не беда», чаяваннем з пірагамі.

Галіна ГАЙДАШ, бібліятэкар Пескаўскай сельскай бібліятэкі, Мастоўскі раён

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам