Загадка Краязнаўцы! Ёсць загадка

Краязнаўцы! Ёсць загадка

-

- Рэклама -

Краязнаўства такі занятак, дзе на кожным кроку чакаюць неспадзеўкі, загадкі, пытанні. Але не заўсёды адзін (нават апантаны прагаю спасціжэння) руплівец можа адказаць на нейкія пытанні, развязаць тую загадку. Тады даводзіцца клікаць па дапамогу такіх жа аматараў даўніны. Рэдакцыя нашай газеты заўсёды дае магчымасць выказацца краязнаўцам, падзяліцца знаходкамі, звярнуцца да калегаў па дапамогу. І мы вырашылі дзеля гэтага стварыць адмысловую рубрыку, нават – рубрыку-кліч: «Краязнаўцы! Ёсць загадка! Давайце разам развяжам яе і знойдзем рашэнне. Дапаможам адно аднаму!»

Бацькаўшчына светлая паклікала

  Сёлета напрыканцы лета прыехала ў маю родную вёску Асмолавічы аж з Сара­тава з унукам Аляксандрам Аляўціна Ермакова. Яна дачка кадравага вайскоўца, да­ваеннага выпускніка Маскоўскай артылерыйскай школы (1927) і артылерыйскай акадэміі імя Ф.Э. Дзяржынскага (1934) палкоўніка Івана Філіпавіча Ермакова, які за­кончыў Вялікую Айчынную ў Японіі ў якасці начальніка штаба артылерыі 6-й гвар­дзейскай механізаванай арміі, а потым працаваў намеснікам начальніка ваеннага вучылішча.

Вядома, што яго жонка Мацільда Антонаўна – ураджэнка вёскі Асмолавічы. Муж – лічы, герой вайны, бо ўсю яе прайшоў ад пачатку да канца, пачынаючы з со­рак першага, стаўшы кавалерам ордэнаў Леніна, Кутузава 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені. А ў грамадзянскую вайну ўдзельнічаў у падаў­ленні бандаў Антонава ў Тамбоўскай губерні. У Чырвонай Арміі па мабілізацыі Клі­мавіцкага павятовага ваенкамата ўраджэнец вёскі Мяжэнін быў з 1920 года, а ў пар­тыі з сакавіка 1926-га…

Іх, землякоў Ермаковых, паклікаў у далёкую дарогу хутчэй за ўсё сямейны радавод, які склала дачка Вольга Георгіеўна. Таму што не ўсё ў ім яшчэ дакладна, бо пра бацькоў іх маці і бабулі Мацільды – Антона (памёр да рэвалюцыі) і Тарэзы Асмалоўскіх і іх дзяцей мала што вядома. Толькі тое, што яны жылі ў наваколлі Асмолавічаў.

А было ў іх шэсць дзяцей. Сын Рыгор Асмалоўскі, 1893 года нараджэння, пра­ца­ваў рахункаводам у мясцовым калгасе «ІІІ Інтэрнацыянал» і быў рэпрэсаваны. Старэйшы іх сын Андрэй Асмалоўскі, 1892 года нараджэння, з 1918 года працаваў у Клімавічах бухгалтарам у павятовым ваенкамаце і жыў ва ўласным доме непада­лёк царквы, насупраць якога была школа. Той дом у пачатку 1950-х быў прададзе­ны.

З часам, безумоўна, напішуцца новыя радкі іх радаводу. Дзеля гэтага звяртаюся да землякоў з просьбай: калі ведаеце што пра Мацільду, яе братоў Рыгора, Андрэя і іх бацькоў, паведаміце аўтару гэтых радкоў (адрас у рэдакцыі).

А таксама і пра царкву, што некалі была ў вёсцы. Патрэбны яе фотаздымак, то мо хто з вас або вашых родных, бацькоў і дзядоў у далёкім мінулым быў сфата­гра­фаваны побач з ёю, калі быў малым у час хрышчэння, альбо пад час нейкага цар­коў­нага свята.

 Іван ЛАПО, ветэран працы, краязнаўца, член Беларускага саюза журналістаў, г. Клімавічы

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам