Землякі ў свеце Беларускія Пакровы ў беларускім Тарнопалі, за Байкалам

Беларускія Пакровы ў беларускім Тарнопалі, за Байкалам

-

- Рэклама -

Беларусы Іркутчыны – людзі, якія не толькі памятаюць свае карані, мову, тра­дыцыі, але і актыўныя. У гэтай расійскай вобласці захавалася багата пасе­ліш­чаў, дзе жывуць нашчадкі выхадцаў з Беларусі. І сябры клуба «Крывічы» ладзяць там розныя імпрэзы, не засяроджваючы ўвагу толькі на абласным цэнтры. Чарго­вая вандроўка – у вёску Тарнопаль Балаганскага раёна (заснаваную беларусамі 90 гадоў таму), дзе адзначылі свята «Пакровы» (хрысціянскі Пакроў Найсвятой Ба­гародзіцы), рубежную дату ў народным земляробчым календары беларусаў. Свя­та фармавалася яшчэ ў дахрысціянскія часы і было звязанае з заканчэннем во­сеньскага цыклу сельскагаспадарчых святаў. Пасля Пакроваў трэба зямлю «замк­нуць» на зіму. А ўсе справы па гаспадарцы пераходзілі з поля ў двор: малацілі збож­жа, пачыналі малоць муку, апрацоўвалі лён (рабілі з яго кастрыцу, адсюль і назва месяца – кастрычнік), а таксама ставілі кароваў у хлеў, бо іх ужо нельга было выганяць у поле.

Продкі імкнуліся жыць у суладдзі з прыродай, былі ўважлівыя да яе асаб­лі­васцяў і асноўных этапаў развіцця. Назоў Пакровы звязаны з тым, што ў гэты дзень мог выпасці першы снег і пакрыць зямлю белым пакрывалам. Продкі склалі мноства прыказак, прымавак, звязаных са святам, большасць – павучальныя. Згадайма некаторыя. «Прыйшлі Пакровы, пытаюць, ці да зімы гатовы?», «На Пакровы дай сена карове», «Пакровы пакрываюць траву лістам, зямлю – снегам, ваду – лёдам, а дзяўчат – шлюбным чэпкам». Да месца тут прыгадаць, што і вяселлі продкі пачыналі ладзіць ад Пакроваў. Дзіва што! – цяжкія палявыя працы паробленыя, ураджай сабраны, на стол ёсць што паставіць. І доўжыліся вяселлі да пачатку Піліпаўскага посту (28 лістапада). Нездарма казалі: «Да Пакроваў усё павінна быць звезена з поля, а хлопец з Пакроваў каб гатовы быў жаніцца…».

Напярэдадні свята арганізатары зазначалі, што імпрэза пройдзе паводле старадаўніх традыцыяў: «Мы будзем хадзіць з песнямі і караваем ад хаты да хаты, замыкаць зямлю, “красці” дзяўчыну».

Госці з Іркуцка і мясцовыя жыхары пад традыцыйныя песні гурта «Крывічы» прайшлі па сяле, а ініцыятар правядзення імпрэзы Алег Рудакоў у кожнай гаспа­дыні пытаўся, ці гатовая яна да зімы, ці назапасіла дроваў, сена для скаціны, таксама зычыў шчасна перажыць зіму. І абавязкова дакранаўся караваем да краю страхі – каб было ў хаце сытна і ўтульна. А гаспадыня аддзячвала гасцям гароднінаю ды іншымі прысмакамі.

Па абходзе прыйшоў час «замыкаць зямлю». Загадзя з дрэва быў выразаны ключ, які з адпаведнымі словамі і спевамі закапалі ў адным з агародаў.

Калі прыйшла пара «красці» нявесту, адну з удзельніцаў святкавання пасадзілі на каня Цыгана, сімвалічна звязалі і каня павялі ў повадзе.

Святкаванне скончыць вырашылі першым фестывалем «На Пакровы», які плануецца зрабіць рэгулярным. Мэр Балаганскага раёна Міхаіл Кібанаў у сваім выступе адзначыў, што мае намер далей падтрымліваць арганізатараў гэтага свята, садзейнічаць мерапрыемствам, што скіраваныя на захаванне традыцыяў, бо гэта мае вялікае значэнне. Ён жа ўручыў падзячныя лісты настаўнікам Тарно­пальскай школы і ўдзельнікам ансамбля «Марусенькі». Адмыслова на імпрэзу пры­ехаў з райцэнтра айцец Уладзімір, які распавёў пра хрысціянскую гісторыю свята Пакрова Багародзіцы. Мясцовых арганізатараў фэсту павіншаваў з пачынаннем намеснік старшыні клуба «Крывічы» А. Рудакоў, намеснік старшыні Іркуцкага та­ва­рыства беларускай культуры імя Чэрскага Аляксей Церахаў, старшыня савета МНКА «Беларусы Чарэмхава Іркуцкай вобласці» Васіль Ракіта. Паколькі 14 каст­рычніка – яшчэ і Дзень працаўніка сельскай гаспадаркі, то кіраўніцтва сельска­гас­падарчага вытворчага кааператыва «Тарнопольский» павіншавала і ўзнагародзіла найлепшых працаўнікоў. Выступілі на фестывалі іркуцкі ансамбль аўтэнтычных спеваў «Крывічы», ансамбль «Марусенькі» сяла Тарнопаль ды іншыя калектывы вобласці, да прыкладу, рускія народныя песні прагучалі ў выкананні ансамбля «Весёлый балаганчик» з Балаганска. Сярод удзельнікаў фестывалю было нямала дзяцей і моладзі, многім старадаўнія песні былі знаёмыя, бо чуюць іх на святах і ад старэйшых родзічаў.

 Паводле паведамлення арганізатараў і публікацыі на іркуцкім сайце i38.ru (ААТ «ИРА Телеинформ») падрыхтаваў Уладзімір Пучынскі

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам